Хурсік Сымон Аляксеевіч (1902)
- Дата нараджэння: 13 люты 1902 г.
- Імя па-руску: Хурсик Семен Алексеевич
- Варыянты імя: Хурсік Сямён Аляксеевіч
- Месца нараджэння: Мінская губ., Ігуменскі павет (Мінская вобл., Пухавіцкі раён), в. Снусцік
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: сакратар часопіса "Маладняк"
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск
- Дата смерці: 31 сакавiк 1972 г.
- Месца смерці: г. Караганда
- Дзе і кім арыштаваны: ДПУ БССР
- Дата арышту: 18 лiпень 1930 г.
- Абвінавачанне: Шкодніцтва, антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
- Артыкул: 58-4; 58-7; 58-10; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: 5 гадоў высылкі
- Месца адбывання: Іашкар-Ала
- Дата рэабілітацыі: 13 кастрычнiк 1958 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Дата арышту: 21 чэрвень 1947 г.
- Прысуд: высылка
- Месца адбывання: Какчэтаўская вобл., пас. Айдабул
- Архіўная справа: КДБ РБ 20951-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II;
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
псеўданім: С. Багун; 31.1(13.2).1902, в. Снусцік Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 31.3.1972, Караганда], празаік, перакладчык. У 1925 скончыў у Мінску Белпедтэхнікум. Настаўнічаў у мяст. Валынцы на Полаччыне і ў Полацку; працаваў у рэдакцыі газ. «Чырвоная Полаччына». У 1930 атрымаў дыплом літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага ф-та БДУ.
Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; прыгавораны 10.4.1931 да 5 гадоў высылкі ў Йашкар-Алу. Працаваў настаўнікам у Марыйскай і Чувашскай АССР, у Казахстане.
Ваяваў у гады вайны на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах; быў двойчы кантужаны. Пасля вайны вярнуўся да настаўніцкай працы.
Зноў арыштаваны 21.6.1947; высланы ў пас. Айдабул Какчэтаўскай вобл. Рэабілітаваны 13.10.1958. З 1964 жыў у Карагандзе. Да творчай працы не вярнуўся.