Цвірка Андрэй Антонавіч (1882)

  • Дата нараджэння: 1882 г.
  • Імя па-руску: Цвирко Андрей Антонович
  • Месца нараджэння: Мінская губ., Бабруйскі павет (Магілёўская вобл., Асіповіцкі раён), хут. Заняцечча
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Адукацыя: няск. пачатковая
  • Прафесія / месца працы: Аднаасобная гаспадарка ў в. Зялёная Дуброва
  • Месца пражывання: БССР, Старадарожскі раён, в. Зялёная Дуброва

  • Дата арышту: 23 верасень 1937 г.
  • Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
  • Дата асуджэння: 23 лiстапад 1937 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС БССР
  • Артыкул: 72 КК БССР
  • Прысуд: 10 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 5 кастрычнiк 1963 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыум Мінскага абласнога суда

Біяграфія

Самым моцным гаспадаром быў у нас Андрэй. Ён меў уласную конную малатарню, прасторны дом пад нямецкі вугол, пакрыты не саломай, як амаль ва ўсіх у Зялёнай Дуброве, а пафарбаванай у чырвоны колер бляхай.

У калектывізацыю яго раскулачыліза нявыплату непамерна высокіх падаткаў — «цвёрдага задання» і некуды выслалі. З той высылкі Андрэй Цвірка дадому ўжо ніколі не вярнуўся.

Усю яго маёмасць, у тым ліку дом, канфіскавалі. Жонка Стэфка (здаецца, родам з Навасёлак) разам з сынам Алесем і дачкой Анэтай змушана была шукаць другога жытла. Андрэеў дом стаў калгасным клубам. У вайну немцы вывезлі яго ў Фалічы.

З кнікі К. Цвіркі "Будзіла вёску берасцянка"