Цепляк Ян Фелікс (1857)
- Дата нараджэння: 17 жнiвень 1857 г.
- Імя па-руску: Цепляк Ян Янцентович
- Варыянты імя: Цепляк Ян Янцэнтавіч; Цепляк Ян Гіяцынтавіч
- Месца нараджэння: Келецкая губ., Бендзінскі павет (Польшча), мяст. Дамброва Гурніча
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: паляк
- Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
- Адукацыя: вышэйшая духоўная
- Прафесія / месца працы: Генеральны вікарый, архіепіскап
- Месца пражывання: РСФСР, г. Ленінград
- Дата смерці: 17 люты 1926 г.
- Месца смерці: ЗША, Нью-Джэрсі, Пасаіс
- Дата арышту: 1920 г.
- Дата арышту: снежань 1922 г.
- Дата арышту: 10 сакавiк 1923 г.
- Дата асуджэння: 26 сакавiк 1923 г.
- Прысуд: ВМП (заменена на 10 гадоў пазбаўлення волі)
- Месца адбывання: РСФСР, г. Масква, Бутырская турма
- Дата вызвалення: 9 красавiк 1924 г.
- Крыніцы дадзеных: Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Ян Це́пляк — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Беларусі.
Скончыў Келецкую духоўную семінарыю (1878), Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1882, выкладаў у ёй да 1908). У 1881 пасвячоны ў ксяндзы. У 1900 рэдагаваў Пецярбургскі рымска-каталіцкі калядцар. Доктар тэалогіі (1901). 3 1908 тытулярны біскуп і суфраган магілёўскі. Член, у 1909-10 старшыня Рымска-Каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу. Упершыню ажыццявіў візітацыю ў Сібір, на Сахалін (1908) і іншыя рэгіёны Расіі. Візітацыя Мінскай дыяцэзіі прыпынена царскімі ўладамі ў 1910, а сам Я.Цепляк пазбаўлены выканаўчых функцый у Духоўнай калегіі. У 1914-17 як генеральны вікарый кіраваў Магілёўскай архідыяцэзіяй, адначасова апостальскі адміністратар Мінскай дыяцэзіі. Спрыяў узнікненню ў Пецярбургу «Таварыства хрысціянскіх рабочых». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 склаў мемарыял аб свабодзе касцёла, ствараў новыя парафіі. 3 29.4.1919 тытулярны архібіскуп. Пасля арышту ў 1919 магілёўскага мітрапаліта Э. Ропа зноў кіраваў Магілёўскай архідыяцэзіяй.
За абарону правоў касцёла праследаваўся савецкімі ўладамі, быў арыштаваны і зняволены ў 1920 і 1922. На працэсе 21-25.3.1923 засуджаны да смяротнага пакарання, якое заменена на 10 гадоў зняволення. У 1924 дэпартаваны ў Латвію, адкуль выехаў у Польшчу, потым у Рым. Па даручэнні папы Пія XI ў кастрычніку 1925 выехаў у ЗША для візітацыі польскіх парафій. Там атрымаў паведамленне аб прызначэнні на віленскую мітраполію, але напярэдадні ўрачыстага прыняцця кафедры памёр. Пахаваны ў кафедральным касцёле Св. Станіслава ў Вільні.