Чарнышэвіч Аркадзь Дзмітрыевіч (1912)
- Дата нараджэння: 8 жнiвень 1912 г.
- Імя па-руску: Чернышевич Аркадий Дмитриевич
- Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Салігорскі раён) в. Кулакі
- Пол: мужчына
- Адукацыя: сярэдняя
- Дата смерці: 18 студзень 1967 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск
- Месца пахавання: Беларусь, г. Мінск, усходнія могілкі
- Дата арышту: 1930 г.
- Прысуд: высылка
- Месца адбывання: Комі-Пярмяцкая агруга, Качоўскі раён, в. Зайцава
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Аркадзь Дзмітрыевіч Чарнышэвіч нарадзіўся 08.08.1912 г. у вёсцы Кулакі Салігорскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Па заканчэнні Старобінскай сямігодкі (1928) дапамагаў бацькам па гаспадарцы. У 1930 г. бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала, а сям'ю вывезлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў. У 1934—49 — дырэктар Янчэрскай пачатковай школы. У 1934 ажаніўся з пярмячкай, мясцовай настаўніцай, за што яе на нейкі час пазбавілі працы. У 1940 г. завочна скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча.
У 1950 г. вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёна. 3 1954 г. жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Мінск. Член СП СССР з 1954 г. Узнагароджаны медалём. Першае апавяданне надрукаваў у 1927 г. (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940 г. Памёр 18.01.1967 г. у г. Мінску.