Шалепін Мікалай Дзмітрыевіч (1874)
- Дата нараджэння: 1874 г.
- Імя па-руску: Шелепин Николай Дмитриевич
- Варыянты імя: Шэлепін Мікалай Дзмітрыевіч
- Месца нараджэння: Полацкі павет (Віцебская вобл., Шумілінскі раён), г.п. Обаль
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: духавенства
- Адукацыя: сярэдняя
- Прафесія / месца працы: настаяцель Увазнясенскай царквы в. Хвошна
- Дата расстрэлу: 4 лiстапад 1937 г.
- Месца смерці: РСФСР, Пермская вобл.
- Дата арышту: 1924 г.
- Прысуд: 2 гады высылкі
- Месца адбывання: Магілёўская губерня, в. Шупені
- Дзе і кім арыштаваны: в. Хвошна
- Дата арышту: 18 чэрвень 1930 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 12 жнiвень 1930 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка пры ПП АДПУ па Беларускай вайсковай акрузе
- Артыкул: 76 КК БССР
- Прысуд: 3 гады ППЛ
- Месца адбывання: РСФСР, Пермская вобл., Верхне-Камская акруга, Вішэрскі ППЛ; Майкорскі ППЛ
- Дата вызвалення: 1933 г.
- Дата рэабілітацыі: 27 лiстапад 1989 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Віцебскай вобл.
- Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, Пермская вобл., Кудымкарскі раён, с. Пешнігорт
- Дата арышту: 6 жнiвень 1937 г.
- Абвінавачанне: Актыўны ўдзельнік і адзін з кіраўнікоў контррэвалюцыйнай фашысцкай паўстанчай арганізацыі, шпіянаж, тэрарыстычная антысавецкая дзейнасць
- Дата асуджэння: 13 кастрычнiк 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС Свярдлоўскай вобл.
- Прысуд: ВМП; канфіскацыя маёмасці
- Архіўная справа: УКДБ Віцебскай вобл. 21058-П
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Шалепін Мікалай Дзмітрыевіч - іерэй, нарадзіўся ў 1874 г. у сям'і святара Дзмітрыя Шалепіна у мяст. Обаль Полацкага павета.
У 1889 г. скончыў Віцебскае духоўнае вучылішча, у 1895 - Віцебскую духоўную семінарыю. Да верасня 1898 настаўнічаў царкоўна-прыходскай школе пры Маркавым манастыры г. Віцебска.
15.09.1898-6.07.1902 - настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в.Замошша Дзісненскага п-та (цяпер Браслаўскі р-н). 6.07.1902-1907- настаяцель Троіцкай царквы м.Лявонпаль. 1907-1917- настаяцель Мікалаеўскай царквы м.Алькенікі Трокскага п-та. 1917-1923 - настаяцель Троіцкай царквы в.Бабовыя Лукі Веліжскага п-та. 1923-1924 - настаяцель Успенскай царквы м.Бабінічы Аршанскага п-та.
У 1924 г. арыштаваны і асуджаны да 2-х гадоў высылкі з Віцебскай г-ні, адбываў у в.Шупені Магілёўскай г-ні.
1924-1926 - настаяцель Успенскай царквы в.Шупені Аршанскага п-та. 1927-1930 - настаяцель Успенскай царквы в.Віраўлі Гарадоцкага п-та. 1930 -18.06.1930 - настаяцель Увазьнясенскай царквы в.Хвошна Гарадоцкага п-та.
18.06.1930 паўтрона арыштаваны. 12.08.1930 тройкай пры ПП АДПУ па Беларускай ваеннай акрузе вынесены прысуд - 3 гады ППЛ па арт.76 УК БССР(антысавецкая агітацыя). Адбываў пакаранне ў Пермскай вобласці, Верхне-Камская акруга - Вішэрскі ВПЛ, потым Майкорскі ВПЛ.
Пасля вызвалення ў 1933 годзе застаўся ў Пермскай вобласці, быў настаяцелем царквы с.Пешнігорт Кудымкарскага р-на (Комі-Пермяцкая АА), благачынны, святар-ціханавец.
6.08.1937 - арыштаваны, а 13.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. 4.11.1937 айца Мікалая расстралялі ў Пермскай вобласці.
27.11.1989 - рэабілітаваны Пракуратурай Віцебскай вобласці.