Шаўчук-Тукаў Іван Сцяпанавіч (1897)

  • Дата нараджэння: 1897 г.
  • Месца нараджэння: у в. Хомічы Ваўкавыскага р-ну Гарадзенскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян

  • Дата арышту: 5 красавiк 1936 г.
  • Дата асуджэння: 7 жнiвень 1936 г.
  • Артыкул: 74 КК БССР
  • Прысуд: 5 гадоў ППЛ
  • Дата рэабілітацыі: 28 люты 1962 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: ВТ БВА

Біяграфія

ШАЎЧУК-ТУКАЎ Іван Сьцяпанавіч, нар. 1897 у в. Хомічы Ваўкавыскага р-ну Гарадзенскай вобл., беларус, зь сялян, старшыня Плянавай камісіі Бярэзінскага райвыканкаму, м. Беразіно. Арыштаваны 36.04.05. Асуджаны 36.08.07 «асобай нарадай» за правакатарскую дзейн. у брацкай Кампартыі за рубяжом, як агент польскай паліцыі паводле арт. 74 КК БССР на 5 гадоў ППЛ у Магаданскую вобл. 18.03.1938 «тройкай» УНКВД Дальбуду прысуджаны да ВМП. 62.02.28 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 18066-с