Шушкевіч Станіслаў Пятровіч (1908)
- Дата нараджэння: 19 люты 1908 г.
- Імя па-руску: Шушкевич Станислав Петрович
- Месца нараджэння: Мінская губ., Мінскі павет (Мінская вобл., Дзяржынскі раён), в. Бакінава
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Літаратурны работнік аддзела культуры газеты "Звязда"
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Сляпянская, д. 29, кв. 1
- Дата смерці: 1 люты 1991 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск
- Месца пахавання: Беларусь, Мінская вобл., Мінскі раён, в. Шчытомірычы
- Дата арышту: 15 лiстапад 1936 г.
- Абвінавачанне: Прыналежнасць да контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі
- Дата асуджэння: 5 кастрычнiк 1937 г.
- Артыкул: 72, 76 КК БССР
- Прысуд: 8 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Кемераўская вобл.
- Дата вызвалення: 1946 г.
- Дата рэабілітацыі: 29 снежань 1954 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыюм Вярхоўнага суда БССР
- Дата арышту: 22 жнiвень 1949 г.
- Дата асуджэння: 10 снежань 1949 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада МДБ СССР
- Прысуд: Спецпасяленне
- Месца адбывання: РСФСР, Краснаярскі край
- Дата вызвалення: 1956 г.
- Дата рэабілітацыі: 26 верасень 1975 г.
- Архіўная справа: КДБ РБ 9935-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Нарадзіўся 6(19).2.1908 у в. Бакінава Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 1.2.1991, Мінск].
Першы верш апублікаваў у студз. 1924 у газ. «Чырвоная змена». У 1924—26 вучыўся ў 11-й сямігадовай школе Мінска. У 1926 паступіў у МБПТ; стаў членам літаб’яднання «Маладняк». У 1928—30 працаваў у Кніжнай палаце і Дзяржаўнай бібліятэцы БССР; у 1930—31 загадваў бібліятэкай Навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі; у 1934—35 працаваў у рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва», у 1935—36 — газ. «Звязда». Адначасова вучыўся на літаратурным ф-це МВПІ, які скончыў у 1934. Член СП Беларусі з 1934. У 1934 апублікаваў першую кніжку вершаў.
Арыштаваны 15.11.1936; прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. У 1937—46 знаходзіўся ў лагеры і ссылцы ў Кемераўскай вобл. У 1946 вярнуўся на Радзіму; працаваў настаўнікам СШ у Данілавічах Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.
Паўторна арыштаваны 22.8.1949. Высланы на спецпасяленне ў Краснаярскі край. Вярнуўся ў Мінск у 1956.
У 1956—58 працаваў у газ. «Мінская праўда», у 1958—70 быў загадчыкам аддзела пісем газ. «Літаратура і мастацтва». З 1970 на пенсіі. Канчаткова рэабілітаваны па абедзвюх справах 26.9.1975. Пісаў таксама для дзяцей. Многія яго вершы пакладзены на музыку. Аўтар шматлікіх успамінаў пра бел. пісьменнікаў («Вяртанне ў маладосць: Успаміны і нататкі». Мн., 1968). Пахаваны ў в. Шчытомірычы Мінскага р-на.