Юркевіч Леанід Мікалаевіч (1908)
- Дата нараджэння: 29 лiпень 1908 г.
- Імя па-руску: Юркевич Леонид Николаевич
- Варыянты імя: Юрка Лявонны; Юркевіч-Лявонны Леанід Мікалаевіч
- Месца нараджэння: Магілёўская губ. (Магілёўская вобл.), г. Чавусы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: служачыя
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Паэт; рэдакцыя часопіса «Работніца Беларусі»
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Фурманская, д. 9, кв. 2
- Дата расстрэлу: 29 кастрычнiк 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дата арышту: 30 кастрычнiк 1936 г.
- Абвінавачанне: Член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі
- Дата асуджэння: 28 кастрычнiк 1937 г.
- Артыкул: 70, 76 КК БССР
- Прысуд: ВМП з канфіскацыяй маёмасці
- Дата рэабілітацыі: 25 красавiк 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Архіўная справа: КДБ БССР 10242-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II;
Рэпрэсаваныя сваякі
Жонка: Гольберг Яўгенія Абрамаўна (1907)
Біяграфія
ЮРКЕВІЧ-ЛЯВОННЫ Леанід Мікалаевіч, нар. 1908 у м. Чавусы Магілёўскай вобл., беларус, са службоўцаў, працаваў у рэдакцыі часопіса «Работніца Беларусі». Жыў: Менск, вул. Фурманская 9, кв. 2. Арыштаваны 36.10.30. Асуджаны 37.10.28 судовым ворганам як член шпіён.-дывэрс. арг. паводле арт. 70, 76 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 37.10.29. 57.04.25 Вайсковая калегія Вярх. суда СССР. КГБ БССР 10242-с
[сапр.: Юркевіч Леанід Мікалаевіч; іншыя псеўданімы: Леанідаў; Леонидов; крыптанімы: Ю.Л.; Л-ны; Юр. Л-ны; Юр. Ля-ны; 16(29).7.1908, Чавусы Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт. Вучыўся ў Чавускай сямігодцы, Магілёўскім педтэхнікуме, МВПІ (у 1934 скончыў літаратурны ф-т). Друкавацца пачаў у 1924. Першыя зборнікі паэзіі «Камсамольскія вершы» і «Штурм» выйшлі ў 1930. Член СП Беларусі з 1934. Працаваў у рэдакцыях газ. «Магілёўскі селянін», «Звязда», час. «Работніца і калгасніца Беларусі». Разам з С.Грахоўскім пераклаў на бел. мову раман Ж. Верна «80000 кіламетраў пад вадой». Некаторыя вершы Л. пакладзены на музыку. Арыштаваны 30.10.1936; расстраляны. Таксама была рэпрэсавана сям’я паэта.