Юхневіч Канстанцін Аляксандравіч (1896)
- Дата нараджэння: 15 снежань 1896 г.
- Імя па-руску: Юхневич Константин Александрович
- Месца нараджэння: Ковенская губ., Новааляксандраўскі павет (Віцебская вобл., Браслаўскі раён), в. Пушкарышкі
- Пол: мужчына
- Адукацыя: сярэдняя
- Дата смерці: 14 жнiвень 1971 г.
- Месца пахавання: Віцебская вобл., г. Браслаў
- Месца адбывання: Комі АССР
- Крыніцы дадзеных: Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II;
- Заўвага: Факт рэпрэсій патрабуе праверкі
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
[15.12.1896, в. Пушкарышкі Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — 14.8.1971, Браслаў], бел. паліт. дзеяч, публіцыст. Скончыў гарадскую школу ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія), вучыўся ў сельскагаспадарчай школе ў Шаўлях (цяпер Шаўляй, Літва). Ваяваў у складзе рускай арміі ў 1-ю сусветную вайну. У 1917 вярнуўся на Браслаўшчыну, займаўся бел. асветнай працай сярод насельніцтва, арганізацыяй кааперацыі. У 1920-я г. ўваходзіў у кіраўніцтва Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, які дзейнічаў у Зах. Беларусі. З 1926 у кіраўніцтве партыі «Беларускі сялянскі саюз». Супрацоўнічаў з газ. «Сялянская ніва», выступаў на яе старонках як публіцыст. У 1928 за бел. патрыятычную дзейнасць арыштаваны польскімі ўладамі, два месяцы правёў у Лукішскай турме ў Вільні. Вызвалены пасля таго, як быў абраны паслом у польскі сейм і атрымаў дэпутацкую недатыкальнасць. Паліт. дзейнасць не спыняў да канца 1930-х г. Публікаваўся на старонках час. «Новы шлях». Рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. Пасля вяртання з канцлагераў жыў у Браславе. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.