Яншын Мікалай Нілавіч (1880)

  • Дата нараджэння: 1880 г.
  • Пол: мужчына
  • Прафесія / месца працы: Загадчык Бабруйскай цэнтральнай бібліятэкі, выкладаў у СШ № 3 г. Бабруйска
  • Месца пражывання: г. Бабруйск

  • Дата арышту: 28 лiпень 1930 г.
  • Абвінавачанне: Удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі”
  • Дата асуджэння: 10 красавiк 1931 г.
  • Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
  • Прысуд: 5 гадоў пазбаўлення волі
  • Месца адбывання: РСФСР, Саратаўская вобл., г. Вольс
  • Дата рэабілітацыі: 30 студзень 1956 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Вярхоўны суд БССР

Біяграфія[дадаць інфармацыю]

ЯНШЫН Мікалай Нілавіч [1880, Мінск – ?]. Атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 судовы следчы ў Мазырскім пав. У 1920-я г. загадчык Бабруйскай цэнтральнай бібліятэкі, таксама выкладаў у СШ № 3. Быў жанаты на Марыі Аляксандраўне (н. ў 1880), меў сыноў Барыса, Льва, Сяргея і дачку (імя невядома). Арыштаваны 28.7.1930. Асуджаны калегіяй пры АДПУ 10.4.1931 як “удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Вольс Саратаўскай вобл., Расія. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 30.1.1956. Групавая справа Я. і інш. № 20951-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.