Ярэміч Фабіян Мацвеевіч (1891)

Фабіян Ярэміч.png
  • Дата нараджэння: 20 студзень 1891 г.
  • Імя па-руску: Еремич Фабиан Матвеевич
  • Месца нараджэння: Гродзенская губ., Ваўкавыскі павет (Гродзенская вобл., Ваўкавыскі раён), в. Дулейцы
  • Пол: мужчына
  • Нацыянальнасць: паляк
  • Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
  • Адукацыя: сярэдняя
  • Дата смерці: 26 чэрвень 1958 г.
  • Месца смерці: Вільня

  • Дата арышту: 1945 г.
  • Месца адбывання: Архангельская вобл., Плясецкі раён, валчаніца
  • Дата вызвалення: 6 верасень 1941 г.
  • Падставы вызвалення: Амністыя

Біяграфія

[20.1.1891, в. Дулеўцы Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 26.6.1958, Вільня], паліт. дзеяч, рэдактар. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда ў снеж. 1917 у Мінску. У 1922—28 быў дэпутатам польскага сейма. Належаў да правага крыла нацыянальна-вызваленчага руху Зах. Беларусі. Разам з В.Рагулем стварыў у Вільні партыю «Беларускі сялянскі саюз» (1925—28), быў членам БНК, рэдагаваў газ. «Сялянская ніва». За паліт. дзейнасць пераследаваўся польскімі ўладамі, арыштоўваўся. У гады 2-й сусветнай вайны знаходзіўся на акупаванай немцамі тэрыторыі, працаваў у грамадзянскай адміністрацыі Мінска і Барысава. Удзельнічаў у II Усебеларускім кангрэсе (1944). У другой палове 1940-х — першай палове 1950-х г. знаходзіўся ў папраўча-працоўным лагеры.