Розніца паміж версіямі "Густыр Ян Фёдаравіч (1904)"
(Не паказана 10 прамежкавых версій 2 удзельнікаў) | |||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Шаблон:Фармуляр | {{Шаблон:Фармуляр | ||
− | | | + | |фотаздымак=Hustyr Jan.jpg |
− | |адукацыя= | + | |імя па-руску=Густырь Ян Федорович |
+ | |дата нараджэння=31.10.1904 | ||
+ | |месца нараджэння=Гарадзенская губ., Слонімскі павет (Брэсцкая вобл., Пружанскі раён), мяст. Ружаны | ||
+ | |пол=мужчына | ||
+ | |нацыянальнасць=беларус | ||
+ | |сацыяльнае паходжанне=сялянскае | ||
+ | |адукацыя=вышэйшая | ||
+ | |прафесія / месца працы=навуковы супрацоўнік Беларускай акадэміі навук; в.а. упаўнаважанага Народным Камісарыятам замежных справаў СССР пры ўрадзе БССР | ||
+ | |месца пражывання=БССР, г. Мінск, вул. Маскоўская, д. 8, кв. 1 | ||
|дата расстрэлу=17.05.1934 | |дата расстрэлу=17.05.1934 | ||
− | | | + | |архіўная справа=КДБ РБ 10182-с |
− | | | + | |крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)] |
|дата арышту 1=29.10.1933 | |дата арышту 1=29.10.1933 | ||
+ | |абвінавачванне 1=Кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр" | ||
+ | |дата асуджэння 1=09.01.1934 | ||
+ | |артыкул 1=58-4; 58-6; 58-11 КК РСФСР | ||
+ | |прысуд 1=ВМП | ||
|дата рэабілітацыі 1=18.04.1956 | |дата рэабілітацыі 1=18.04.1956 | ||
− | | | + | |кім рэабілітаваны 1=Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі |
− | |||
− | |||
− | |||
− | |||
}} | }} | ||
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]] | [[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]] | ||
− | [[Катэгорыя: | + | [[Катэгорыя:Фотаздымкі]] |
+ | [[Катэгорыя:Партыйныя і дзяржаўныя дзеячы БССР]] | ||
+ | [[Катэгорыя:Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі]] | ||
+ | [[Катэгорыя:Справа "Беларускі нацыянальны цэнтр"]] | ||
+ | |||
+ | {{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі | ||
+ | |жонка=[[Міклашэвіч Любоў Ігнацьеўна]] | ||
+ | }} | ||
==Біяграфія== | ==Біяграфія== | ||
− | + | Нарадзіўся 31 кастрычніка 1904 г. ў сялянскай сям’і ў мястэчку Ружаны. У сям’і было яшчэ двое старэйшых дзяцей: Праскоўя (1894 г.н.) і Мікалай (1897 г.н.). | |
+ | |||
+ | Падчас грамадзянскай вайны, у 1919-1920 гг. служыў у Дзявятай чырвонай арміі, быў разведчыкам. Паколькі вайсковая служба адбывалася пераважна на Доне, выхад рамана Міхаіла Шолахава «Ціхі Дон» моцна ўзрушыў Яна і ён пераклаў раман на беларускую мову. На жаль, па-беларуску «Ціхі Дон» быў надрукаваны без пазначэння перакладчыка, бо Ян Фёдаравіч ужо быў на той момант арыштаваны. | ||
+ | |||
+ | Пасля вайны разам са старэйшым братам Мікалаем Ян апынуўся ў Тбілісі, дзе скончыў працоўны факультэт, а ў 1923 годзе быў запрошаны на камсамольскую працу ў Мінск. | ||
+ | |||
+ | Аднойчы на камсамольскім сходзе Ян пазнаёміўся са студэнткай юрыдычнага факультэта БДУ, Любоўю Ігнацьеўнай Міклашэвіч, якая ў 1927 годзе стала яго жонкай. У сям’і нарадзілася трое дзяцей: Расціслаў (1928 г.н.), Радаслава (1930 г.н.) і Любамір (1933 г.н.). Сям’я жыла ў Мінску ва ўласнай кватэры па адрасе вул. Маскоўская, 8 (будынак захаваўся дагэтуль). | ||
+ | [[File:Hustyr Jan 3.jpg|400px|thumb]] | ||
+ | Напачатку 1930-х гадоў Ян Фёдаравіч працаваў у Народным Камісарыяце замежных справаў, выконваў абавязкі ўпаўнаважанага Народным Камісарыятам замежных справаў СССР пры ўрадзе БССР. Акрамя іншага, займаўся абменам беларусаў, арыштаваных у Заходняй Беларусі і прыязных савецкай уладзе, на белапалякаў. Абмен адбываўся каля г. Маладзечна, а ўжо потым, пры дапамозе арганізацыі «Чырвоны Крыж», для ўз’яднання сям’і перавозілі ў БССР блізкіх сваякоў абмянянага. Ян з жонкай Любоўю дапамагалі гэтым сем’ям здабываць жытло, працу. Таксама Ян Фёдаравіч працаваў у Беларускай акадэміі навук. | ||
+ | |||
+ | 29 кастрычніка 1933 г. Ян Фёдаравіч быў арыштаваны па справе Беларускага Нацыянальнага Цэнтра. Падобная доля напаткала і шмат каго з абмяняных Янам беларусаў. | ||
+ | |||
+ | Пасля арышту Яна, яго жонку і дзяцей выселілі з уласнай хаты. Пакуль вялося следства, Любові Ігнацьеўне было дазволена сустрэцца з мужам. Туды яна прыйшла з малодшым сынам Любамірам, якому было тады ўсяго 3 месяцы. Падчас сустрэчы атрымалася схаваць у пялюшках сына ліст, прызначаны для Іосіфа Сталіна. Будучы ўпэўненай у невіноўнасці мужа, Любоў паехала ў Маскву прасіць яго вызвалення. Але плёну гэта не дала – да Сталіна яе так і не пусцілі, а паабяцалі толькі “разабрацца, як усё было”. | ||
+ | [[File:Hustyr Jan 2.jpg|400px|thumb]] | ||
+ | Па вяртанні з Масквы Любоў была папярэджана, што неўзабаве яе павінны выслаць на Поўнач як члена сям’і ворага народа. Таму яна распрадала за ноч свае рэчы, дзяцей пакінула сёстрам і з’ехала ў Варонеж. Там даволі проста ўладкавалася на працу народным суддзём. | ||
+ | |||
+ | Але ў 1936 годзе, яе ўсё-адно арыштавалі. Год вялі следства, дапытвалі. У рэшце рэшт вызвалілі, але знайсці сталую працу яна ўжо не магла. Безумоўна, сям’я ў гэты час жыла вельмі бедна, грошай не хапала на ежу. Зняць кляймо “жонкі ворага народа” і дамагчыся нармальнага стаўлення да сябе атрымалася толькі напрыканцы Другой сусветнай вайны і толькі дзякуючы таму, што ні яна, ні яе дзеці не засталіся ў акупаваным немцамі Варонежы. | ||
+ | |||
+ | Лёс Яна Фёдаравіча быў доўгі час невядомы. Пасля вайны сваякам было паведамлена, што ён памёр ад кровазліцця ў мозг 7 лістапада 1941 года. Але дакументы ў архівах КДБ сведчаць іншае – Ян Фёдаравіч Густыр быў асуджаны 9 студзеня 1934 года як кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі «Беларускі Нацыянальны Цэнтр» па артыкуле 58, пункты 4, 6, 11 крымінальнага кодэкса РСФСР да вышэйшай меры пакарання і расстраляны 17.05.1934 (справа КДБ РБ 10182-с). | ||
+ | |||
+ | 18 красавіка 1956 г. справа Яна Фёдаравіча Густыра пераглядалася вайсковым трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі і ён быў рэабілітаваны, 16.08.1956 г. прынята пастанаўленне КДБ БССР пра спыненне справы. | ||
+ | |||
+ | Першакрыніца: [http://represii.net/fates/gustyr_jan Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі] |
Актуальная версія на 13:08, 14 жніўня 2017
- Дата нараджэння: 31 кастрычнiк 1904 г.
- Імя па-руску: Густырь Ян Федорович
- Месца нараджэння: Гарадзенская губ., Слонімскі павет (Брэсцкая вобл., Пружанскі раён), мяст. Ружаны
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: навуковы супрацоўнік Беларускай акадэміі навук; в.а. упаўнаважанага Народным Камісарыятам замежных справаў СССР пры ўрадзе БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Маскоўская, д. 8, кв. 1
- Дата расстрэлу: 17 травень 1934 г.
- Дата арышту: 29 кастрычнiк 1933 г.
- Абвінавачанне: Кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
- Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
- Артыкул: 58-4; 58-6; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
- Архіўная справа: КДБ РБ 10182-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Рэпрэсаваныя сваякі[дадаць інфармацыю]
Жонка: Міклашэвіч Любоў Ігнацьеўна
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Нарадзіўся 31 кастрычніка 1904 г. ў сялянскай сям’і ў мястэчку Ружаны. У сям’і было яшчэ двое старэйшых дзяцей: Праскоўя (1894 г.н.) і Мікалай (1897 г.н.).
Падчас грамадзянскай вайны, у 1919-1920 гг. служыў у Дзявятай чырвонай арміі, быў разведчыкам. Паколькі вайсковая служба адбывалася пераважна на Доне, выхад рамана Міхаіла Шолахава «Ціхі Дон» моцна ўзрушыў Яна і ён пераклаў раман на беларускую мову. На жаль, па-беларуску «Ціхі Дон» быў надрукаваны без пазначэння перакладчыка, бо Ян Фёдаравіч ужо быў на той момант арыштаваны.
Пасля вайны разам са старэйшым братам Мікалаем Ян апынуўся ў Тбілісі, дзе скончыў працоўны факультэт, а ў 1923 годзе быў запрошаны на камсамольскую працу ў Мінск.
Аднойчы на камсамольскім сходзе Ян пазнаёміўся са студэнткай юрыдычнага факультэта БДУ, Любоўю Ігнацьеўнай Міклашэвіч, якая ў 1927 годзе стала яго жонкай. У сям’і нарадзілася трое дзяцей: Расціслаў (1928 г.н.), Радаслава (1930 г.н.) і Любамір (1933 г.н.). Сям’я жыла ў Мінску ва ўласнай кватэры па адрасе вул. Маскоўская, 8 (будынак захаваўся дагэтуль).
Напачатку 1930-х гадоў Ян Фёдаравіч працаваў у Народным Камісарыяце замежных справаў, выконваў абавязкі ўпаўнаважанага Народным Камісарыятам замежных справаў СССР пры ўрадзе БССР. Акрамя іншага, займаўся абменам беларусаў, арыштаваных у Заходняй Беларусі і прыязных савецкай уладзе, на белапалякаў. Абмен адбываўся каля г. Маладзечна, а ўжо потым, пры дапамозе арганізацыі «Чырвоны Крыж», для ўз’яднання сям’і перавозілі ў БССР блізкіх сваякоў абмянянага. Ян з жонкай Любоўю дапамагалі гэтым сем’ям здабываць жытло, працу. Таксама Ян Фёдаравіч працаваў у Беларускай акадэміі навук.
29 кастрычніка 1933 г. Ян Фёдаравіч быў арыштаваны па справе Беларускага Нацыянальнага Цэнтра. Падобная доля напаткала і шмат каго з абмяняных Янам беларусаў.
Пасля арышту Яна, яго жонку і дзяцей выселілі з уласнай хаты. Пакуль вялося следства, Любові Ігнацьеўне было дазволена сустрэцца з мужам. Туды яна прыйшла з малодшым сынам Любамірам, якому было тады ўсяго 3 месяцы. Падчас сустрэчы атрымалася схаваць у пялюшках сына ліст, прызначаны для Іосіфа Сталіна. Будучы ўпэўненай у невіноўнасці мужа, Любоў паехала ў Маскву прасіць яго вызвалення. Але плёну гэта не дала – да Сталіна яе так і не пусцілі, а паабяцалі толькі “разабрацца, як усё было”.
Па вяртанні з Масквы Любоў была папярэджана, што неўзабаве яе павінны выслаць на Поўнач як члена сям’і ворага народа. Таму яна распрадала за ноч свае рэчы, дзяцей пакінула сёстрам і з’ехала ў Варонеж. Там даволі проста ўладкавалася на працу народным суддзём.
Але ў 1936 годзе, яе ўсё-адно арыштавалі. Год вялі следства, дапытвалі. У рэшце рэшт вызвалілі, але знайсці сталую працу яна ўжо не магла. Безумоўна, сям’я ў гэты час жыла вельмі бедна, грошай не хапала на ежу. Зняць кляймо “жонкі ворага народа” і дамагчыся нармальнага стаўлення да сябе атрымалася толькі напрыканцы Другой сусветнай вайны і толькі дзякуючы таму, што ні яна, ні яе дзеці не засталіся ў акупаваным немцамі Варонежы.
Лёс Яна Фёдаравіча быў доўгі час невядомы. Пасля вайны сваякам было паведамлена, што ён памёр ад кровазліцця ў мозг 7 лістапада 1941 года. Але дакументы ў архівах КДБ сведчаць іншае – Ян Фёдаравіч Густыр быў асуджаны 9 студзеня 1934 года як кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі «Беларускі Нацыянальны Цэнтр» па артыкуле 58, пункты 4, 6, 11 крымінальнага кодэкса РСФСР да вышэйшай меры пакарання і расстраляны 17.05.1934 (справа КДБ РБ 10182-с).
18 красавіка 1956 г. справа Яна Фёдаравіча Густыра пераглядалася вайсковым трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі і ён быў рэабілітаваны, 16.08.1956 г. прынята пастанаўленне КДБ БССР пра спыненне справы.
Першакрыніца: Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі