Розніца паміж версіямі "Піляр Раман Аляксандравіч (1894)"
Радок 19: | Радок 19: | ||
|артыкул 1=58-1а КК РСФСР | |артыкул 1=58-1а КК РСФСР | ||
|прысуд 1=ВМП | |прысуд 1=ВМП | ||
− | |дата рэабілітацыі 1= | + | |дата рэабілітацыі 1=14.07.1957 |
|кім рэабілітаваны 1=Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР | |кім рэабілітаваны 1=Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР | ||
|заўвага=Паводле іншых звестак, ураджэнец Ломжынскай губерні Польшчы | |заўвага=Паводле іншых звестак, ураджэнец Ломжынскай губерні Польшчы |
Актуальная версія на 07:58, 19 верасня 2017
- Дата нараджэння: 1894 г.
- Імя па-руску: Пиляр Роман Александрович
- Месца нараджэння: г. Вільня
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: паляк
- Адукацыя: няск. вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Начальнік УНКУС па Саратаўскай вобл., камісар дзяржбяспекі 2-га ранга
- Месца пражывання: РСФСР, г. Саратаў, вул. Малакастрыжная, д. 22
- Партыйнасць: Член УсеКП(б)
- Дата расстрэлу: 2 верасень 1937 г.
- Месца пахавання: Расія, Маскоўская вобл., могілкі Камунарка
- Дата арышту: 15 травень 1937 г.
- Абвінавачанне: Агент польскай выведкі; Удзельнік "Польскай арганізацыі вайсковай"
- Дата асуджэння: 2 верасень 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Камісія НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР
- Артыкул: 58-1а КК РСФСР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 14 лiпень 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Крыніцы дадзеных: КДБ Беларусі
- Заўвага: Паводле іншых звестак, ураджэнец Ломжынскай губерні Польшчы
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Піляр Раман Аляксандравіч - старшыня ДПУ БССР (1925-1929)
Нарадзіўся ў 1894 годзе ў Вільні (паводле іншых звестак, ураджэнец Ломжынскай губерні Польшчы). У 1915 годзе скончыў Арэнбургскую гімназію, у 1917 годзе — 2 курсы юрыдычнага факультэта Петраградскага ўніверсітэта.
У 1917-1919 гадах — старшыня ВРК Літвы, член Прэзідыума і сакратар ЦВК Савета рабочых дэпутатаў Літвы і Беларусі. З 1920 года ў органах дзяржаўнай бяспекі — асобаўпаўнаважаны АА ВЧК на Заходнім фронце, начальнік аддзялення, памочнік начальніка АА САУ ВЧК пры СНК РСФСР намеснік начальніка КРА АДПУ пры СНК СССР.
У 1925-1929 гадах — старшыня ДПУ БССР і адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Заходнім краі. У 1929 годзе назначаецца паўнамоцным прадстаўніком АДПУ пры СНК СССР па Паўночна-Каўказскім краі, затым — па Сярэдняй Азіі (з 1934 года — начальнік УНКУС СССР па Сярэдняй Азіі) і ў гэтым жа годзе — начальнікам УНКУС СССР па Саратаўскай вобласці.
За ўдзел у аперацыі «Сіндыкат-2» па захопе Б. В. Савінкава і разгроме яго падпольнай арганізацыі ў 1924 годзе ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Арыштаваны 15 мая 1937 года як удзельнік «Польскай арганізацыі вайсковай» і агент польскіх разведорганаў.
Пастановай Камісіі НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 2 верасня 1937 года прыгавораны па арт. 58-1 “а” КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 14 ліпеня 1957 года.