Розніца паміж версіямі "Таўбін Юлі Абрамавіч (1911)"
Радок 34: | Радок 34: | ||
[[Катэгорыя:Абраная старонка]] | [[Катэгорыя:Абраная старонка]] | ||
[[Катэгорыя:Справа "Беларуская народная Грамада"]] | [[Катэгорыя:Справа "Беларуская народная Грамада"]] | ||
+ | [[Катэгорыя:Расстраляныя 29-30 кастрычніка 1937]] | ||
==Біяграфія== | ==Біяграфія== |
Актуальная версія на 12:42, 28 кастрычніка 2017
- Дата нараджэння: 2 верасень 1911 г.
- Варыянты імя: Юдаль;
- Месца нараджэння: Варонежская губерня (Расія, Варонежская вобл.), Астрагожск
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: габрэй
- Сацыяльнае паходжанне: службоўцы
- Адукацыя: няск. вышэйшая
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Прыгожая, д. 2, кв. 9
- Дата расстрэлу: 30 кастрычнiк 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Мінск
- Дата арышту: 2 красавiк 1933 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі
- Дата асуджэння: 10 жнiвень 1933 г.
- Орган, які вынес прысуд: Асобая нарада НКУС
- Артыкул: 72,76 КК БССР
- Прысуд: 2 гады ссылкі
- Месца адбывання: РСФСР, г. Цюмень
- Дата рэабілітацыі: 24 жнiвень 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР
- Дата арышту: 4 лiстапад 1936 г.
- Дата асуджэння: 29 кастрычнiк 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР
- Прысуд: ВМП
- Архіўная справа: КДБ РБ 14618-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II;
Біяграфія
Таўбін Юлі Абрамавіч - беларускі паэт і перакладчык габрэйскага паходжання.
Нарадзіўся 2 (15) верасня 1911 г. у г. Астрагожск (зараз Варонежская вобл., Расія) у сям'і аптэкара.
У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў. Вучыўся ў сямігодцы, скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1928 г.). У 1931—33 гг. вучыўся на літаратурным факультэце МВПІ (паводле іншых звестак - БДУ).
Арыштаваны ў канцы лютага 1933 г. (паводле іншых звестак - 02.04.1933 г.). Паводле звестак В. Куляшовай, "повадам для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку". 10 жніўня 1933 г. прыгавораны Асобай нарадай НКУС як член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі паводле арт. 72,76 КК БССР да двух гадоў ссылкі. Адбываў яе ў Цюмені.
4 лістапада 1936 г. паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск. 29 кастрычніка 1937 г. выязная сесія Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла паэта да расстрэлу.
Рэабілітаваны 29.08.1956 (24.08.1956) Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.