Розніца паміж версіямі "Блошкін Міхаіл Фёдаравіч (1908)"
(→Біяграфія) |
|||
Радок 8: | Радок 8: | ||
|нацыянальнасць=беларус | |нацыянальнасць=беларус | ||
|сацыяльнае паходжанне=служачыя | |сацыяльнае паходжанне=служачыя | ||
+ | |прафесія / месца працы=Стыльрэдактар газэты «Лім» | ||
|месца пражывання=БССР, г. Мінск, вул. Маляўшчынская 11, кв. 2 | |месца пражывання=БССР, г. Мінск, вул. Маляўшчынская 11, кв. 2 | ||
|месца пахавання=г. Гродна, могілкі па вул. Антонава | |месца пахавання=г. Гродна, могілкі па вул. Антонава | ||
Радок 13: | Радок 14: | ||
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]; [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i/index_19254.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I]; | |крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]; [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i/index_19254.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I]; | ||
|дата арышту 1=04.11.1936 | |дата арышту 1=04.11.1936 | ||
+ | |абвінавачванне 1=Прыналежнасьць да антысавецкай нацдэмаўскай арганізацыі | ||
|дата асуджэння 1=05.10.1937 | |дата асуджэння 1=05.10.1937 | ||
|артыкул 1=72, 76 КК БССР | |артыкул 1=72, 76 КК БССР |
Версія ад 11:49, 8 лістапада 2017
- Дата нараджэння: 9 лiстапад 1908 г.
- Імя па-руску: Блошкин Михаил Федорович
- Варыянты імя: Міхась Багун
- Месца нараджэння: г. Мінск
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: служачыя
- Прафесія / месца працы: Стыльрэдактар газэты «Лім»
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Маляўшчынская 11, кв. 2
- Месца пахавання: г. Гродна, могілкі па вул. Антонава
- Дата арышту: 4 лiстапад 1936 г.
- Абвінавачанне: Прыналежнасьць да антысавецкай нацдэмаўскай арганізацыі
- Дата асуджэння: 5 кастрычнiк 1937 г.
- Артыкул: 72, 76 КК БССР
- Прысуд: 8 гадоў ППЛ
- Дата рэабілітацыі: 29 снежань 1954 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыюм Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: КДБ РБ 9935-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I;
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
БАГУН Міхал Фёдаравіч, нар. 09.11.1908 у г. Менск, беларус, са службоўцаў, стыльрэдактар газэты «Лім», літаратурныя работы. Жыў: Менск, вул. Маляўшчынская 11, кв. 2. Арыштаваны 36.11.04. Асуджаны 37.10.05 за прыналежнасьць да а/с нацдэмаўскай арг. паводле арт. 72, 76 КК БССР на 8 гадоў ППЛ. 54.12.29 справу пераглядаў Прэзідыюм Вярх. суда БССР. КГБ РБ 9935-с
сапр. Блошкін Міхаіл Фёдаравіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М.Б.; Міх. Б.; Баг.;9.11.1908, Мінск — 17.2.1938], паэт, празаік, перакладчык. Пачаў друкавацца ў 1925; у сваёй рамантычнай творчасці адгукаўся на падзеі ў краіне. Асаблівы ўплыў на яго аказала паэзія У.Маякоўскага. У 1928 скончыў курсы пры МБПТ; настаўнічаў у в. Рожна Бягомльскага р-на. У 1931—32 супрацоўнічаў з газ. «Чырвоная Полаччына». У 1932 вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва. У 1935—36 літсупрацоўнік газ. «Літаратура і мастацтва». Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклорныя запісы. Займаўся перакладамі з рускай мовы. Арыштаваны 4.11.1936, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знясілены і хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29.12.1954.