Розніца паміж версіямі "Піятуховіч Міхаіл Мікалаевіч (1891)"
(Не паказана2 прамежкавыя версіі таго ж удзельніка) | |||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Шаблон:Фармуляр | {{Шаблон:Фармуляр | ||
|фотаздымак=Міхаіл Піятуховіч.jpg | |фотаздымак=Міхаіл Піятуховіч.jpg | ||
+ | |імя па-руску=Пиотухович Михаил Николаевич | ||
|дата нараджэння=23.02.1891 | |дата нараджэння=23.02.1891 | ||
|месца нараджэння=Магілёўская губ., Сенненскі павет (Віцебская вобл., Сенненскі раён), в. Алексінічы | |месца нараджэння=Магілёўская губ., Сенненскі павет (Віцебская вобл., Сенненскі раён), в. Алексінічы | ||
Радок 21: | Радок 22: | ||
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]] | [[Катэгорыя:Фотаздымкі]] | ||
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]] | [[Катэгорыя:Адкрыты спіс]] | ||
+ | [[Катэгорыя:Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі]] | ||
+ | [[Катэгорыя:Навукоўцы і педагогі]] | ||
==Біяграфія== | ==Біяграфія== | ||
− | Міхайла Піятуховіч - беларускі | + | Міхайла Піятуховіч - беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог. |
Нарадзіўся 23.2.1891 у в. Алексінічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Паходзіў з сям’і вясковага праваслаўнага святара. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1917 скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут; быў накіраваны ў Петраградскі ун-т для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы і славеснасці. З-за матэрыяльных умоў на пачатку 1920 вымушаны быў пераехаць у Адэсу. | Нарадзіўся 23.2.1891 у в. Алексінічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Паходзіў з сям’і вясковага праваслаўнага святара. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1917 скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут; быў накіраваны ў Петраградскі ун-т для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы і славеснасці. З-за матэрыяльных умоў на пачатку 1920 вымушаны быў пераехаць у Адэсу. |
Актуальная версія на 10:59, 12 снежня 2017
- Дата нараджэння: 23 люты 1891 г.
- Імя па-руску: Пиотухович Михаил Николаевич
- Месца нараджэння: Магілёўская губ., Сенненскі павет (Віцебская вобл., Сенненскі раён), в. Алексінічы
- Пол: мужчына
- Сацыяльнае паходжанне: духавенства
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Выкладчык-славіст, Паўночна-Каўказскі і Паўночна-Асецінскі педагагічныя інстытуты
- Месца пражывання: г. Арджанікідзэ
- Дата расстрэлу: 20 снежань 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дзе і кім арыштаваны: г. Арджанікідзэ
- Дата арышту: 9 студзень 1937 г.
- Дата асуджэння: 19 снежань 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 27 снежань 1957 г.
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Міхайла Піятуховіч - беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог.
Нарадзіўся 23.2.1891 у в. Алексінічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. Паходзіў з сям’і вясковага праваслаўнага святара. Вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1917 скончыў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут; быў накіраваны ў Петраградскі ун-т для падрыхтоўкі да прафесарскага звання па кафедры рускай мовы і славеснасці. З-за матэрыяльных умоў на пачатку 1920 вымушаны быў пераехаць у Адэсу.
З 1921 у БССР. Публікавацца пачаў у 1921. Актыўна выступаў у друку як крытык і даследчык бел. літ. З вер. 1921 з’яўляўся членам навукова-тэрміналагічнай камісіі, з лют. 1922 — навуковым супрацоўнікам, а з 1925 — правадзейным членам Інбелкульта; з 1929 — правадзейны член БелАН. У 1921—26 выкладаў бел. літаратуру ў МБПТ. З лют. 1922 працаваў у БДУ: дацэнт, з кастр. 1926 прафесар. У маі 1926 стаў дэканам педагагічнага ф-та.
У пачатку 1930-х г. над П. навісла пагроза рэпрэсій з-за «непралетарскага паходжання». Літаратурна-крытычныя выступленні П. заўсёды мелі апанентаў, аднак у сярэдзіне 1930-х г. палеміка выйшла за межы літаратурнай дыскусіі і прыняла характар грубых паліт. абвінавачванняў. П. вырашыў выехаць з сям’ёй за межы Беларусі. Жыў у Арджанікідзе; працаваў выкладчыкам-славістам у Паўночна-Каўказскім і Паўночна-Асецінскім педагагічных інстытутах.
Але 9.1.1937 ён быў арыштаваны і перавезены ў Мінск. 19.12.1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 27.12.1957.