Розніца паміж версіямі "Струкоўскі Іван Фёдаравіч (1895)"
(→Біяграфія) |
(→Крыніцы) |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
|браты/сёстры=Струкоўскі Мікалай Фёдаравіч, Струкоўскі Сяргей Фёдаравіч | |браты/сёстры=Струкоўскі Мікалай Фёдаравіч, Струкоўскі Сяргей Фёдаравіч | ||
+ | |||
+ | [[Удзельнік:Vadzim Urubleuski|Vadzim Urubleuski]] ([[Размовы з удзельнікам:Vadzim Urubleuski|размовы]]) 01:10, 6 студзеня 2018 (MSK) |
Версія ад 01:10, 6 студзеня 2018
Фармуляр зменены карыстальнікам, дадзеныя не пацверджаны дакументальна і патрабуюць праверкі.
- Дата нараджэння: 18 кастрычнiк 1895 г.
- Імя па-руску: Струковский Иван Федорович
- Месца нараджэння: Мінская губерня, Мазырскі павет (Гомельская вобл., Жыткавіцкі р-н), с. Старажоўцы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: духавенства
- Адукацыя: сярэдняя спецыяльная адукацыя
- Прафесія / месца працы: святар Праваслаўнай Царквы
- Месца пражывання: Мястэчка Целяханы Пінскай вобласці
- Дата смерці: 15 жнiвень 1991 г.
- Месца смерці: г.п. Целяханы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобласці
- Месца пахавання: г.п. Целяханы
- Дата арышту: 1 люты 1949 г.
- Абвінавачанне: член калабарацыянісцкай арганізацыі "Беларуская народная самапомач"
- Дата асуджэння: 12 красавiк 1949 г.
- Орган, які вынес прысуд: Ваенны трыбунал войск МУС Пінскай вобласці
- Артыкул: 63-1 КК БССР
- Прысуд: ППЛ (15 гадоў)
- Месца адбывання: Асобы лагер № 7
- Дата вызвалення: 17 верасень 1955 г.
- Падставы вызвалення: Загад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб амністыі
- Дата рэабілітацыі: 1 красавiк 1992 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыюм Берасьцейскага аблсуду
- Падставы рэабілітацыі: адсутнасць складу злачынства
- Архіўная справа: УКГБ Берасьцейскай вобл. 10784-С
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода).
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
СТРУКОЎСКІ Іван Фёдаравіч нарадзіўся 18 кастрычніка 1895 у сяле Старажоўцы Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці), у сям’і святара мясцовай Пакроўскай царквы Фёдара Анастасавіча Струкоўскага і яго жонкі Соф’і Пятроўны з Яхневічаў.
Пасля сканчэння царкоўна-прыходскай школы настаўнічаў. У 1914–1919 навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. Меў намер паступіць у Пражскі медыцынскі інстытут, аднак гэтаму перашкодзіла знаёмства і пазнейшая жаніцьба з Таццянай Костка, дачкой святара з сяла Куноса Слуцкага павета.
У 1921 прайшоў пасвячэнне ў псаломшчыкі. Праз сем год рукапакладзены ў сан іерэя і прызначаны настаяцелем Аляксандра-Неўскай царквы ў вёсцы Крывічы Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польшчы. Пасля служыў у царкве Нараджэння Багародзіцы мястэчка Лахва Лунінецкага павета Палескага ваяводства, з’яўляўся раённым місіянерам Лунінецкага павета.
У 1932 пераведзены ў прыход Прысвятой Троіцы мястэчка Целяханы Косаўскага павета Палескага ваяводства, дзе на яго была ўскладзена місія працягнуць адбудоўванне храма, спаленага ў 1915 годзе. 4 лістапада 1933 адбылася ўрачыстая закладка храма з удзелам 12-ці святароў на чале з прадстаўніком архіепіскапа Пінскага Аляксандра. Да восені 1934 года храм быў амаль узведзены. Вясной 1935 года, у дзень Вялікай Пятніцы, са святочным хрэсным ходам у будынак былі ўнесены Св. Антымінс, Св. Дары і ўсе царкоўныя рэчы. З гэтага часу ўсе набажэнствы сталі праводзіцца ў новым храме, які дабудоўваўся яшчэ да 1939 года.
Арыштаваны 1 лютага 1949 падчас гасцявання ў брата Мікалая ў вёсцы Ліпнікі пад Драгічыным. Прычынай арышту стала супрацоўніцтва ў 1943 з арганізацыяй Беларуская народная самапомач у справе па зборы харчовай і матэрыяльнай дапамогі для дзяцей са знішчаных немцамі івацэвіцкіх вёсак Бабровічы, Вяда, Красніца і Тупічычы (пасля вайны адрадзіліся толькі Бабровічы). Усё сабранае ім было раздадзена дзецям у колькасці каля 300 чалавек. Айцец Іаан быў асуджаны ваенным трыбуналам горада Пінск да расстрэлу, аднак у сувязі з адменай смяротнай кары прысуд быў заменены 25-цю гадамі папраўча-працоўных лагераў, паражэннем у правах і канфіскацыяй маёмасці.
Пасля вяртання дамоў у 1956, па хадайніцтве прыхаджан і дабраславенні мітрапаліта Мінскага і Беларускага Піцірыма працягнуў служэнне ў Целяханах. Займаўся аднаўленнем царквы, пашкоджанай снадарам у 1944 годзе. У канцы 1959 рамонт царквы быў завершаны, за што настаяцель і прыхаджане атрымалі падзяку ад уладыкі Піцірыма.
Пісаў вершы, прысвечаныя розным падзеям асабістага жыцця.
Жонка (з 24.10.1926) – Таццяна Міхайлаўна Костка (1906 – 1994).
Памёр 15 жніўня 1991.
Успаміны[дадаць інфармацыю]
Успаміны пляменніцы Кацярыны Міхайлаўны Лебедзевай (1935 г.н.) пра падзеі арышту 1 лютага 1949 г.:
«Дзядзька прывёз падарункі, салодкае, накрылі стол. Раптам заходзяць трое нейкіх людзей, здаецца прадстаўнікі ўлады з сельскага савета. Ніна Іванаўна (жонка Мікалая Струкоўскага – В.І.), як добрая гаспадыня запрашае сесці за стол. Потым папрасілі дзядзьку Івана выйсці ў сенцы. Там аб’явілі, што прыехалі арыштоўваць. Пасадзілі на падводу… Павезлі ў Пінск на суд… Чаму ў Ліпніках арыштавалі, дакладна мы не ведалі: ці баяліся жыхароў Целяхан, якія вельмі любілі і паважалі свайго святара, ці, можа, загадана было тэрмінова арыштаваць, таму знайшлі нават у гасцях у брата».
Крыніцы[дадаць інфармацыю]
Іванова, В.С. “Чалавек ад Бога”. Біяграфія протаіерэя Іаана Струкоўскага (па дакументах асабістага архіва і ўспамінах родных і знаёмых) / Вольга Іванова // Праваслаўе. – 2010. – № 16. – С. 136–141; Электронная версія архіва Струкоўскіх.
|браты/сёстры=Струкоўскі Мікалай Фёдаравіч, Струкоўскі Сяргей Фёдаравіч
Vadzim Urubleuski (размовы) 01:10, 6 студзеня 2018 (MSK)