Розніца паміж версіямі "Струкоўскі Іван Фёдаравіч (1895)"
(Не паказана 6 прамежкавых версій 2 удзельнікаў) | |||
Радок 4: | Радок 4: | ||
|імя па-руску=Струковский Иван Федорович | |імя па-руску=Струковский Иван Федорович | ||
|дата нараджэння=18.10.1895 | |дата нараджэння=18.10.1895 | ||
− | |месца нараджэння=Мінская | + | |месца нараджэння=Мінская губ., Мазырскі павет (Гомельская вобл., Жыткавіцкі раён), с. Старажоўцы |
|пол=мужчына | |пол=мужчына | ||
|нацыянальнасць=беларус | |нацыянальнасць=беларус | ||
|сацыяльнае паходжанне=духавенства | |сацыяльнае паходжанне=духавенства | ||
− | |адукацыя=сярэдняя спецыяльная | + | |адукацыя=сярэдняя спецыяльная |
|прафесія / месца працы=святар Праваслаўнай Царквы | |прафесія / месца працы=святар Праваслаўнай Царквы | ||
− | |месца пражывання= | + | |месца пражывання=БССР, Пінская вобл., мяст. Целяханы |
|дата смерці=15.08.1991 | |дата смерці=15.08.1991 | ||
− | |месца смерці=г.п. Целяханы | + | |месца смерці=БССР, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі раён, г.п. Целяханы |
|месца пахавання=г.п. Целяханы | |месца пахавання=г.п. Целяханы | ||
− | |архіўная справа= | + | |архіўная справа=УКДБ Брэсцкай вобл. 10784-С |
− | |крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)] | + | |крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]. |
|дата арышту 1=01.02.1949 | |дата арышту 1=01.02.1949 | ||
− | |абвінавачванне 1=член калабарацыянісцкай арганізацыі Беларуская народная самапомач | + | |абвінавачванне 1=член калабарацыянісцкай арганізацыі "Беларуская народная самапомач" |
|дата асуджэння 1=12.04.1949 | |дата асуджэння 1=12.04.1949 | ||
− | |кім асуджаны 1= | + | |кім асуджаны 1=Вайсковы трыбунал войск МУС Пінскай вобласці |
|артыкул 1=63-1 КК БССР | |артыкул 1=63-1 КК БССР | ||
− | |прысуд 1= | + | |прысуд 1=15 гадоў ППЛ |
− | |месца адбываньня 1=Асобы лагер | + | |месца адбываньня 1=Асобы лагер №7 |
|дата вызвалення 1=17.09.1955 | |дата вызвалення 1=17.09.1955 | ||
|падставы вызвалення 1=Загад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб амністыі | |падставы вызвалення 1=Загад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб амністыі | ||
|дата рэабілітацыі 1=01.04.1992 | |дата рэабілітацыі 1=01.04.1992 | ||
− | |кім рэабілітаваны 1= | + | |кім рэабілітаваны 1=Прэзідыум Брэсцкага абласнога суда |
|падставы рэабілітацыі 1=адсутнасць складу злачынства | |падставы рэабілітацыі 1=адсутнасць складу злачынства | ||
− | |статус= | + | |статус=нармальны |
}} | }} | ||
[[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]] | [[Катэгорыя:Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]] | ||
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]] | [[Катэгорыя:Фотаздымкі]] | ||
− | |||
− | |||
[[Катэгорыя:Духавенства і рэлігійныя дзеячы]] | [[Катэгорыя:Духавенства і рэлігійныя дзеячы]] | ||
+ | |||
+ | {{Шаблон:Рэпрэсаваныя сваякі | ||
+ | |||
+ | |браты/сёстры=[[Струкоўскі Мікалай Фёдаравіч (1887)]], [[Струкоўскі Сяргей Фёдаравіч (1907)]] | ||
+ | |||
+ | }} | ||
==Біяграфія== | ==Біяграфія== | ||
Радок 56: | Радок 60: | ||
Памёр 15 жніўня 1991. | Памёр 15 жніўня 1991. | ||
− | |||
− | |||
== Успаміны == | == Успаміны == | ||
Радок 65: | Радок 67: | ||
«Дзядзька прывёз падарункі, салодкае, накрылі стол. Раптам заходзяць трое нейкіх людзей, здаецца прадстаўнікі ўлады з сельскага савета. Ніна Іванаўна (жонка Мікалая Струкоўскага – В.І.), як добрая гаспадыня запрашае сесці за стол. Потым папрасілі дзядзьку Івана выйсці ў сенцы. Там аб’явілі, што прыехалі арыштоўваць. Пасадзілі на падводу… Павезлі ў Пінск на суд… Чаму ў Ліпніках арыштавалі, дакладна мы не ведалі: ці баяліся жыхароў Целяхан, якія вельмі любілі і паважалі свайго святара, ці, можа, загадана было тэрмінова арыштаваць, таму знайшлі нават у гасцях у брата». | «Дзядзька прывёз падарункі, салодкае, накрылі стол. Раптам заходзяць трое нейкіх людзей, здаецца прадстаўнікі ўлады з сельскага савета. Ніна Іванаўна (жонка Мікалая Струкоўскага – В.І.), як добрая гаспадыня запрашае сесці за стол. Потым папрасілі дзядзьку Івана выйсці ў сенцы. Там аб’явілі, што прыехалі арыштоўваць. Пасадзілі на падводу… Павезлі ў Пінск на суд… Чаму ў Ліпніках арыштавалі, дакладна мы не ведалі: ці баяліся жыхароў Целяхан, якія вельмі любілі і паважалі свайго святара, ці, можа, загадана было тэрмінова арыштаваць, таму знайшлі нават у гасцях у брата». | ||
− | | | + | == Крыніцы == |
+ | |||
+ | Іванова, В.С. “Чалавек ад Бога”. Біяграфія протаіерэя Іаана Струкоўскага (па дакументах асабістага архіва і ўспамінах родных і знаёмых) / Вольга Іванова // Праваслаўе. – 2010. – № 16. – С. 136–141; Электронная версія архіва Струкоўскіх. | ||
+ | |||
+ | [[Удзельнік:Vadzim Urubleuski|Vadzim Urubleuski]] ([[Размовы з удзельнікам:Vadzim Urubleuski|размовы]]) 01:10, 6 студзеня 2018 (MSK) |
Актуальная версія на 01:12, 23 студзеня 2018
- Дата нараджэння: 18 кастрычнiк 1895 г.
- Імя па-руску: Струковский Иван Федорович
- Месца нараджэння: Мінская губ., Мазырскі павет (Гомельская вобл., Жыткавіцкі раён), с. Старажоўцы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: духавенства
- Адукацыя: сярэдняя спецыяльная
- Прафесія / месца працы: святар Праваслаўнай Царквы
- Месца пражывання: БССР, Пінская вобл., мяст. Целяханы
- Дата смерці: 15 жнiвень 1991 г.
- Месца смерці: БССР, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі раён, г.п. Целяханы
- Месца пахавання: г.п. Целяханы
- Дата арышту: 1 люты 1949 г.
- Абвінавачанне: член калабарацыянісцкай арганізацыі "Беларуская народная самапомач"
- Дата асуджэння: 12 красавiк 1949 г.
- Орган, які вынес прысуд: Вайсковы трыбунал войск МУС Пінскай вобласці
- Артыкул: 63-1 КК БССР
- Прысуд: 15 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Асобы лагер №7
- Дата вызвалення: 17 верасень 1955 г.
- Падставы вызвалення: Загад Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб амністыі
- Дата рэабілітацыі: 1 красавiк 1992 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Прэзідыум Брэсцкага абласнога суда
- Падставы рэабілітацыі: адсутнасць складу злачынства
- Архіўная справа: УКДБ Брэсцкай вобл. 10784-С
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода).
Рэпрэсаваныя сваякі[дадаць інфармацыю]
Браты/сёстры: Струкоўскі Мікалай Фёдаравіч (1887), Струкоўскі Сяргей Фёдаравіч (1907)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
СТРУКОЎСКІ Іван Фёдаравіч нарадзіўся 18 кастрычніка 1895 у сяле Старажоўцы Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці), у сям’і святара мясцовай Пакроўскай царквы Фёдара Анастасавіча Струкоўскага і яго жонкі Соф’і Пятроўны з Яхневічаў.
Пасля сканчэння царкоўна-прыходскай школы настаўнічаў. У 1914–1919 навучаўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. Меў намер паступіць у Пражскі медыцынскі інстытут, аднак гэтаму перашкодзіла знаёмства і пазнейшая жаніцьба з Таццянай Костка, дачкой святара з сяла Куноса Слуцкага павета.
У 1921 прайшоў пасвячэнне ў псаломшчыкі. Праз сем год рукапакладзены ў сан іерэя і прызначаны настаяцелем Аляксандра-Неўскай царквы ў вёсцы Крывічы Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства Польшчы. Пасля служыў у царкве Нараджэння Багародзіцы мястэчка Лахва Лунінецкага павета Палескага ваяводства, з’яўляўся раённым місіянерам Лунінецкага павета.
У 1932 пераведзены ў прыход Прысвятой Троіцы мястэчка Целяханы Косаўскага павета Палескага ваяводства, дзе на яго была ўскладзена місія працягнуць адбудоўванне храма, спаленага ў 1915 годзе. 4 лістапада 1933 адбылася ўрачыстая закладка храма з удзелам 12-ці святароў на чале з прадстаўніком архіепіскапа Пінскага Аляксандра. Да восені 1934 года храм быў амаль узведзены. Вясной 1935 года, у дзень Вялікай Пятніцы, са святочным хрэсным ходам у будынак былі ўнесены Св. Антымінс, Св. Дары і ўсе царкоўныя рэчы. З гэтага часу ўсе набажэнствы сталі праводзіцца ў новым храме, які дабудоўваўся яшчэ да 1939 года.
Арыштаваны 1 лютага 1949 падчас гасцявання ў брата Мікалая ў вёсцы Ліпнікі пад Драгічыным. Прычынай арышту стала супрацоўніцтва ў 1943 з арганізацыяй Беларуская народная самапомач у справе па зборы харчовай і матэрыяльнай дапамогі для дзяцей са знішчаных немцамі івацэвіцкіх вёсак Бабровічы, Вяда, Красніца і Тупічычы (пасля вайны адрадзіліся толькі Бабровічы). Усё сабранае ім было раздадзена дзецям у колькасці каля 300 чалавек. Айцец Іаан быў асуджаны ваенным трыбуналам горада Пінск да расстрэлу, аднак у сувязі з адменай смяротнай кары прысуд быў заменены 25-цю гадамі папраўча-працоўных лагераў, паражэннем у правах і канфіскацыяй маёмасці.
Пасля вяртання дамоў у 1956, па хадайніцтве прыхаджан і дабраславенні мітрапаліта Мінскага і Беларускага Піцірыма працягнуў служэнне ў Целяханах. Займаўся аднаўленнем царквы, пашкоджанай снадарам у 1944 годзе. У канцы 1959 рамонт царквы быў завершаны, за што настаяцель і прыхаджане атрымалі падзяку ад уладыкі Піцірыма.
Пісаў вершы, прысвечаныя розным падзеям асабістага жыцця.
Жонка (з 24.10.1926) – Таццяна Міхайлаўна Костка (1906 – 1994).
Памёр 15 жніўня 1991.
Успаміны[дадаць інфармацыю]
Успаміны пляменніцы Кацярыны Міхайлаўны Лебедзевай (1935 г.н.) пра падзеі арышту 1 лютага 1949 г.:
«Дзядзька прывёз падарункі, салодкае, накрылі стол. Раптам заходзяць трое нейкіх людзей, здаецца прадстаўнікі ўлады з сельскага савета. Ніна Іванаўна (жонка Мікалая Струкоўскага – В.І.), як добрая гаспадыня запрашае сесці за стол. Потым папрасілі дзядзьку Івана выйсці ў сенцы. Там аб’явілі, што прыехалі арыштоўваць. Пасадзілі на падводу… Павезлі ў Пінск на суд… Чаму ў Ліпніках арыштавалі, дакладна мы не ведалі: ці баяліся жыхароў Целяхан, якія вельмі любілі і паважалі свайго святара, ці, можа, загадана было тэрмінова арыштаваць, таму знайшлі нават у гасцях у брата».
Крыніцы[дадаць інфармацыю]
Іванова, В.С. “Чалавек ад Бога”. Біяграфія протаіерэя Іаана Струкоўскага (па дакументах асабістага архіва і ўспамінах родных і знаёмых) / Вольга Іванова // Праваслаўе. – 2010. – № 16. – С. 136–141; Электронная версія архіва Струкоўскіх.
Vadzim Urubleuski (размовы) 01:10, 6 студзеня 2018 (MSK)