Розніца паміж версіямі "Неманцэвіч Антон Іванавіч (1893)"
(Не паказана3 прамежкавыя версіі таго ж удзельніка) | |||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Шаблон:Фармуляр | {{Шаблон:Фармуляр | ||
|фотаздымак=Антон Неманцэвіч.jpg | |фотаздымак=Антон Неманцэвіч.jpg | ||
+ | |імя па-руску=Неманцевич Антоний Иванович | ||
|дата нараджэння=02.02.1893 | |дата нараджэння=02.02.1893 | ||
|ст дата нараджэння=27.01.1893 | |ст дата нараджэння=27.01.1893 | ||
Радок 9: | Радок 10: | ||
|прафесія / месца працы=Грэка-каталіцкі святар, вікарый парафіяльнага касцёла св. Кацярыны ў Колпіне | |прафесія / месца працы=Грэка-каталіцкі святар, вікарый парафіяльнага касцёла св. Кацярыны ў Колпіне | ||
|месца пражывання=РСФСР | |месца пражывання=РСФСР | ||
− | |дата смерці= | + | |дата смерці=1943 |
+ | |месца смерці=г. Берлін (г.Мінск), турма Гестапа | ||
|крыніцы дадзеных=[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19688 Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II]; | |крыніцы дадзеных=[http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii?id=19688 Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II]; | ||
|дата арышту 1=25.05.1919 | |дата арышту 1=25.05.1919 | ||
|дата вызвалення 1=1919 | |дата вызвалення 1=1919 | ||
− | |дата | + | |дата арышту 2=31.05.1921 |
+ | |абвінавачванне 2=Антысавецкая прапаганда | ||
+ | |дата асуджэння 2=02.08.1921 | ||
+ | |кім асуджаны 2=Паўнамоўцнае прадстаўніцтва Петраградскай ЧК | ||
+ | |прысуд 2=1 год прымусовай працы | ||
|дата вызвалення 2=1921 | |дата вызвалення 2=1921 | ||
|дата арышту 3=1923 | |дата арышту 3=1923 |
Актуальная версія на 10:36, 30 красавіка 2018
- Дата нараджэння: 2 люты 1893 г.
- Імя па-руску: Неманцевич Антоний Иванович
- Месца нараджэння: Санкт-Пецярбург
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: вышэйшая духоўная
- Прафесія / месца працы: Грэка-каталіцкі святар, вікарый парафіяльнага касцёла св. Кацярыны ў Колпіне
- Месца пражывання: РСФСР
- Дата смерці: 1943 г.
- Месца смерці: г. Берлін (г.Мінск), турма Гестапа
- Дата арышту: 25 травень 1919 г.
- Дата вызвалення: 1919 г.
- Дата арышту: 31 травень 1921 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая прапаганда
- Дата асуджэння: 2 жнiвень 1921 г.
- Орган, які вынес прысуд: Паўнамоўцнае прадстаўніцтва Петраградскай ЧК
- Прысуд: 1 год прымусовай працы
- Дата вызвалення: 1921 г.
- Дата арышту: 1923 г.
- Дата вызвалення: 1925 г.
- Падставы вызвалення: Абмен палітвязнямі з Польшчай
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
[псеўданімы: а. Антоні, Злучэнец; 27.1(8.2).1893, Санкт-Пецярбург — 1.4.1943?, Берлін, гестапа], грэка-каталіцкі святар, публіцыст, адзін з найбольш дзейсных ідэолагаў аб’яднання зах. і ўсх. цэркваў. Нар. ў сям’і перасяленцаў з в. Парчэўцы Сакольскага пав. Гродзенскай губ. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, Петраградскую каталіцкую духоўную акадэмію (1918). Пасвечаны ў святары 27.9.1915. З 1918 вікарый парафіяльнага касцёла св. Кацярыны ў Колпіне пад Петраградам. Пераследаваўся бальшавікамі за рэлігійную дзейнасць. Першы раз арыштаваны 25.5.1919; правёў у зняволенні 6 месяцаў. 31.5.1921 за пратэсты супраць арышту біскупа Цепляка быў зняволены на некалькі месяцаў. Пасля вызвалення вікарый парафіі св. Пятра і Паўла ў Маскве. Зноў арыштаваны ў 1923. Па абмене палітвязнямі ў 1925 перададзены Польшчы. Выехаў у Рым, дзе вывучаў тэалогію. Доктар тэалогіі (1927). У 1928—29 выкладаў у Люблінскім каталіцкім ун-це. У 1929 уступіў у ордэн езуітаў; прыняў грэка-каталіцкі абрад. Настаяцель грэка-каталіцкай царквы ў мяст. Альбярцін пад Слонімам, з 1933 — Сынкавіцкай царквы. У 1932—37 выдаваў бел. уніяцкі час. «Да злучэньня», на старонках якога актыўна публікаваўся. З 1934 прафесар тэалогіі і кананічнага права ў Папскай Усх. семінарыі ў Дубне (Зах. Украіна). У 1938 у Варшаве выдаваў час. «Злучэньне». З 1939 узначаліў Беларускі экзархат Украінскай грэка-каталіцкай мітраполіі (узведзены ў сан экзарха 17.9.1939). Увёў бел. мову як афіцыйную ў справаводства і ў царкоўнае жыццё. Арыштаваны гестапа 4 ліп. 1942 ў Альбярціне. Памёр у турме ў Берліне альбо загінуў у менскай турме СД.