Розніца паміж версіямі "Бурсевіч Максім Тарасавіч (1890)"
(→Біяграфія) |
|||
Радок 35: | Радок 35: | ||
==Біяграфія== | ==Біяграфія== | ||
+ | Максім Бурсевіч - беларускі палітык, педагог, публіцыст, сябра Беларускага пасольскага клуба, сябра БСРГ, кіраўнік яе Цэнтральнага сакратарыята, член ЦВК БССР, член Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. | ||
− | + | Нарадзіўся ў вёсцы Чамяры Слонімскага павета ў сялянскай сям’і беларусаў Тараса і Марыі. Сям’я была вялікая, таму адукацыю атрымаць удалося толькі яму і старэйшаму брату Андрэю, якія закончылі Слонімскае двухкласнае вучылішча і настаўніцкую семінарыю ў Жыровічах. | |
+ | |||
+ | Пасля заканчэння семінарыі ў 1910 годзе Максім паехаў да брата ў Ваўкавыскі павет, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, Апалінарыяй Мацвееўнай. Спачатку сям'я жыла на Кобрыншчыне, потым — ва Украіне. А ў пачатку 1922 года вярнуліся ў родную вёску Максіма Чамяры. У 1925 годзе Максім Бурсевіч адкрыў ў вёсцы прыватную беларускую школу. Школа праіснавала тры месяцы, пакуль яе не зачынілі польскія ўлады. | ||
+ | |||
+ | З пачатку 1920-х гадоў Максім Бурсевіч падтрымліваў сувязь з беларускімі арганізацыямі ў Вільні. А праз пэўны час яго кандыдатура была вылучана Беларускім цэнтральным выбарчым камітэтам на пасла ў польскі сейм. У чэрвені 1925 года ён увайшоў у першы актыў Беларускага пасольскага клуба, а праз год быў залічаны ў склад ЦК Беларускай сялянска-работніцкай Грамады (БСРГ) і выбраны кіраўніком яе Цэнтральнага Сакратарыята. За гэта быў асуджаны і змешчаны ў Лукішкі. | ||
+ | |||
+ | У 1931 годзе, у выніку абмену палітычнымі зняволенымі, ён трапіў у БССР. Жыў у Менску. Працаваў членам прэзідыума і выконваў абавязкі кіраўніка аддзела культуры і навукі Дзяржплана БССР. Удзельнічаў у рабоце камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. | ||
+ | |||
+ | У другой палавіне 1933 года Максім Бурсевіч быў абвінавачаны ў так званым нацыянал-дэмакратызме, арганізацыі антысавецкага цэнтра, “заснаванага для аддзялення Беларусі ад СССР на карысць Польшчы”. 9 студзеня 1934 года яго асудзілі да вышэйшай меры пакарання, якая была заменена 10 гадамі зняволення. Пакаранне Максім Бурсевіч адбываў на Салаўках і на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. | ||
+ | |||
+ | 9 кастрычніка 1937 года тройкай УНКУС па Ленінградскай вобласці Максім Тарасавіч быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Яго расстралялі 3 лістапада 1937 года. І толькі ў 1956 годзе ён быў пасмяротна рэабілітаваны па абодвух прысудах. |
Версія ад 12:58, 4 жніўня 2018

- Дата нараджэння: 1890 г.
- Імя па-руску: Бурсевич Максим Тарасович
- Месца нараджэння: Гродзенская губ., Слонімскі павет, в. Чэмеpы
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Член прэзідыюма Дзяржплана БССР
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, д. 20, кв. 1
- Дата арышту: 21 жнiвень 1933 г.
- Абвінавачанне: Член контррэвалюцыйнай арганізацыі "Беларускі нацыянальны цэнтр"
- Дата асуджэння: 9 студзень 1934 г.
- Орган, які вынес прысуд: Калегія АДПУ
- Артыкул: 58-4; 58-6; 58-11 КК РСФСР
- Прысуд: ВМП (заменена на 10 гадоў ППЛ)
- Месца адбывання: Салаўкі, ББК
- Дата рэабілітацыі: 18 красавiк 1956 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковы трыбунал Беларускай вайсковай акругі
- Дата асуджэння: 9 кастрычнiк 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка УНКУС па Ленінградскай вобласці
- Прысуд: ВМП
- Архіўная справа: КДБ РБ 10182-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Максім Бурсевіч - беларускі палітык, педагог, публіцыст, сябра Беларускага пасольскага клуба, сябра БСРГ, кіраўнік яе Цэнтральнага сакратарыята, член ЦВК БССР, член Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.
Нарадзіўся ў вёсцы Чамяры Слонімскага павета ў сялянскай сям’і беларусаў Тараса і Марыі. Сям’я была вялікая, таму адукацыю атрымаць удалося толькі яму і старэйшаму брату Андрэю, якія закончылі Слонімскае двухкласнае вучылішча і настаўніцкую семінарыю ў Жыровічах.
Пасля заканчэння семінарыі ў 1910 годзе Максім паехаў да брата ў Ваўкавыскі павет, дзе пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, Апалінарыяй Мацвееўнай. Спачатку сям'я жыла на Кобрыншчыне, потым — ва Украіне. А ў пачатку 1922 года вярнуліся ў родную вёску Максіма Чамяры. У 1925 годзе Максім Бурсевіч адкрыў ў вёсцы прыватную беларускую школу. Школа праіснавала тры месяцы, пакуль яе не зачынілі польскія ўлады.
З пачатку 1920-х гадоў Максім Бурсевіч падтрымліваў сувязь з беларускімі арганізацыямі ў Вільні. А праз пэўны час яго кандыдатура была вылучана Беларускім цэнтральным выбарчым камітэтам на пасла ў польскі сейм. У чэрвені 1925 года ён увайшоў у першы актыў Беларускага пасольскага клуба, а праз год быў залічаны ў склад ЦК Беларускай сялянска-работніцкай Грамады (БСРГ) і выбраны кіраўніком яе Цэнтральнага Сакратарыята. За гэта быў асуджаны і змешчаны ў Лукішкі.
У 1931 годзе, у выніку абмену палітычнымі зняволенымі, ён трапіў у БССР. Жыў у Менску. Працаваў членам прэзідыума і выконваў абавязкі кіраўніка аддзела культуры і навукі Дзяржплана БССР. Удзельнічаў у рабоце камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.
У другой палавіне 1933 года Максім Бурсевіч быў абвінавачаны ў так званым нацыянал-дэмакратызме, арганізацыі антысавецкага цэнтра, “заснаванага для аддзялення Беларусі ад СССР на карысць Польшчы”. 9 студзеня 1934 года яго асудзілі да вышэйшай меры пакарання, якая была заменена 10 гадамі зняволення. Пакаранне Максім Бурсевіч адбываў на Салаўках і на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала.
9 кастрычніка 1937 года тройкай УНКУС па Ленінградскай вобласці Максім Тарасавіч быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Яго расстралялі 3 лістапада 1937 года. І толькі ў 1956 годзе ён быў пасмяротна рэабілітаваны па абодвух прысудах.