Розніца паміж версіямі "Каранеўскі Язэп Пятровіч (1888)"
д (Bahach перанёс старонку Каранеўскі Язэп Пятровіч (1887) у Каранеўскі Язэп Пятровіч (1888)) |
|
(Няма розніцы)
|
Актуальная версія на 22:58, 10 студзеня 2018
- Дата нараджэння: 11 студзень 1888 г.
- Імя па-руску: Короневский Иосиф Петрович
- Варыянты імя: Каранеўскі Іосіф Пятровіч
- Месца нараджэння: мяст. Заслаўе (Мінская вобл., Мінскі раён, г. Заслаўе)
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Намеснік дырэктара Інстытута чырвонай прафесуры
- Месца пражывання: РСФСР, г. Масква, Цвярскі бульваp, д. 10, кв. 5
- Партыйнасць: Член КП(б)Б
- Дата расстрэлу: 29 кастрычнiк 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дзе і кім арыштаваны: РСФСР, г. Масква
- Дата арышту: 15 чэрвень 1937 г.
- Абвінавачанне: Шпіянаж на карысць Польшчы; Член антысавецкай нацыяналістычна-фашысцкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі
- Дата асуджэння: 28 кастрычнiк 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка пры НКУС БССР
- Артыкул: 63-1; 70; 76 КК БССР
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 6 красавiк 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда СССР
- Архіўная справа: КДБ РБ 16406-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
Язэп Пятровіч Каранеўскі - беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог, публіцыст.
Нарадзіўся 30.12.1887 (11.1.1888) у Заслаўі. У 1909 скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, у 1914 Віленскі настаўніцкі інстытут. З 1915 выкладаў у Мінскім настаўніцкім інстытуце. У 1915—17 член культурна-асветніцкага гуртка «Наш край», з мая 1917 — арганізацыі «Маладая Беларусь». З 1916 у эвакуацыі ў Яраслаўлі. У маі 1918 вёў перамовы з урадам БНР па пытанні рээвакуацыі Мінскага настаўніцкага інстытута. У 1919—20 школьны інспектар і выкладчык геаграфіі Мінскай беларускай гімназіі. У 1920 нам. старшыні Беларускай камуністычнай арганізацыі; са жн. 1920 член КП(б)Б, загадчык аддзела ў Наркамаце асветы БССР. Правадзейны член Інбелкульта з 1924. Быў дырэктарам МБПТ. Публікаваўся ў перыядычным друку па праблемах адукацыі. З 1926 намеснік старшыні Інбелкульта. У 1929—31 рэктар БДУ. З 1932 у Маскве, нам. дырэктара Інстытута чырвонай прафесуры.
Арыштаваны і 15.6.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1957.