Розніца паміж версіямі "Пруднікаў Павал Іванавіч (1911)"
(Новая старонка: '{{Шаблон:Фармуляр |фотаздымак=Пруднікаў Павал Іванавіч (1911).jpg |дата нараджэння=01.07.1911 |вары...') |
(→Біяграфія) |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]] | [[Катэгорыя:Адкрыты спіс]] | ||
+ | ==Біяграфія== | ||
− | + | '''Пруднікаў Павал Іванавіч''' (творчы псеўданім Паўлюк Буравей) - беларускі паэт, празаік. | |
+ | |||
+ | Нарадзіўся 1 (14) ліпеня 1911 г. у в. Стары Дзедзін Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (зараз Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл.). У школьныя гады быў "юным карэспандэнтам" газет «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Беларуская вёска», «Комсомольская правда», «Крестьянская газета», «Беднота», «Ленинские искры». | ||
+ | |||
+ | У 1930 г. пасля сканчэння школы паехаў у Данбас, працаваў шахцёрам. Пасля вяртання ў Беларусь працаваў рабочым, потым у рэдакцыях газет «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», карэктарам у друкарнях, рэпарцёрам у БелТА. Пасля супрацоўнікам рэдакцыі клімавіцкай раённай газеты «Камунар». | ||
+ | |||
+ | У 1932 г. выйшла першая кніга ягоных вершаў «Песні грузчыкаў». У верасні 1932 г. — студэнт Ленінградскага інстытута замежных моў, з 1933 г. студэнт Ленінградскага педінстытута. Пасля яго сканчэння ў 1937 г. стаў аспірантам Інстытута славяназнаўства АН СССР. | ||
+ | |||
+ | Арыштаваны 11 жніўня 1937 г. Этапаваны ў Бурацкую АССР, затым у Іркуцк, Омскую вобл., Краснаярскі край. У канцлагерах і ссылках знаходзіўся да 1945. | ||
+ | |||
+ | З 1946 настаўнічаў у розных школах Смаленскай вобласці. З 1952 выкладчык мовы, літаратуры і гісторыі Слабадской СШ Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. | ||
+ | |||
+ | Зноў пачаў друкавацца ў 1959. У 1968—71 гг. старшы рэдактар час. «Служба быту Беларусі». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1971 г. Значнае месца ў творчасці Паўла Пруднікава заняла тэма сталінскіх рэпрэсій: паэма «Таймыр» напісана ў 1975—87 гг., аповесці «Яжовыя рукавіцы» (1989), «Пекла» (1991); дарожны нарыс «Па знаёмых пякучых сцежках», напісаны пасля наведвання мясцін зняволення ў ваколіцах Улан-Удэ. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992). | ||
+ | |||
+ | Памёр у Мінску 16.03.2000 г. |
Версія ад 16:54, 23 мая 2017
- Дата нараджэння: 1 лiпень 1911 г.
- Варыянты імя: Прудников Павел Иванович; Паўлюк Буравей
- Месца нараджэння: Магілёўская губерня, Клімавіцкі павет (Магілёўская вобл., Клімавіцкі раён), в. Стары Дзедзін
- Пол: мужчына
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Паэт; аспірант Інстытута славяназнаўства АН СССР
- Дата смерці: 16 сакавiк 2000 г.
- Месца смерці: Беларусь, г. Мінск
- Дата арышту: 11 жнiвень 1937 г.
- Месца адбывання: Бурацкая АССР; Іркуцк; Омская вобл.; Краснаярскі край
- Дата вызвалення: 1945 г.
Біяграфія
Пруднікаў Павал Іванавіч (творчы псеўданім Паўлюк Буравей) - беларускі паэт, празаік.
Нарадзіўся 1 (14) ліпеня 1911 г. у в. Стары Дзедзін Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (зараз Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл.). У школьныя гады быў "юным карэспандэнтам" газет «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Беларуская вёска», «Комсомольская правда», «Крестьянская газета», «Беднота», «Ленинские искры».
У 1930 г. пасля сканчэння школы паехаў у Данбас, працаваў шахцёрам. Пасля вяртання ў Беларусь працаваў рабочым, потым у рэдакцыях газет «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», карэктарам у друкарнях, рэпарцёрам у БелТА. Пасля супрацоўнікам рэдакцыі клімавіцкай раённай газеты «Камунар».
У 1932 г. выйшла першая кніга ягоных вершаў «Песні грузчыкаў». У верасні 1932 г. — студэнт Ленінградскага інстытута замежных моў, з 1933 г. студэнт Ленінградскага педінстытута. Пасля яго сканчэння ў 1937 г. стаў аспірантам Інстытута славяназнаўства АН СССР.
Арыштаваны 11 жніўня 1937 г. Этапаваны ў Бурацкую АССР, затым у Іркуцк, Омскую вобл., Краснаярскі край. У канцлагерах і ссылках знаходзіўся да 1945.
З 1946 настаўнічаў у розных школах Смаленскай вобласці. З 1952 выкладчык мовы, літаратуры і гісторыі Слабадской СШ Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.
Зноў пачаў друкавацца ў 1959. У 1968—71 гг. старшы рэдактар час. «Служба быту Беларусі». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1971 г. Значнае месца ў творчасці Паўла Пруднікава заняла тэма сталінскіх рэпрэсій: паэма «Таймыр» напісана ў 1975—87 гг., аповесці «Яжовыя рукавіцы» (1989), «Пекла» (1991); дарожны нарыс «Па знаёмых пякучых сцежках», напісаны пасля наведвання мясцін зняволення ў ваколіцах Улан-Удэ. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1992).
Памёр у Мінску 16.03.2000 г.