Розніца паміж версіямі "Добін Гірш Ізраілевіч (1905)"
Радок 11: | Радок 11: | ||
|месца смерці=Ізраіль, Рышон-Ле-Цыон | |месца смерці=Ізраіль, Рышон-Ле-Цыон | ||
|месца пахавання=Ізраіль, Рышон-Ле-Цыон | |месца пахавання=Ізраіль, Рышон-Ле-Цыон | ||
+ | |архіўная справа=П-83193 | ||
|крыніцы дадзеных=[http://lists.memo.ru Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных)]; | |крыніцы дадзеных=[http://lists.memo.ru Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных)]; | ||
|дата арышту 1=10.07.1938 | |дата арышту 1=10.07.1938 | ||
|абвінавачванне 1=Шпіянаж на карысць Японіі | |абвінавачванне 1=Шпіянаж на карысць Японіі | ||
− | |||
− | |||
|артыкул 1=58-1а; 58-11 КК РСФСР | |артыкул 1=58-1а; 58-11 КК РСФСР | ||
+ | |дата вызвалення 1=14.03.1940 | ||
|падставы вызвалення 1=Справа спынена з-за недаказанасці абвінавачання | |падставы вызвалення 1=Справа спынена з-за недаказанасці абвінавачання | ||
}} | }} |
Актуальная версія на 17:53, 15 ліпеня 2017
- Дата нараджэння: 10 чэрвень 1905 г.
- Варыянты імя: Добин Герш Израилевич; Рыгор
- Месца нараджэння: Магілёўская губ., Рагачоўскі павет (Гомельская вобл.) г. Жлобін
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: габрэй
- Прафесія / месца працы: Загадчык літаратурным сектарам радыёкамітэта
- Месца пражывання: РСФСР, Габрэйская аўтаномная вобласць, г. Бірабіджан
- Дата смерці: 13 чэрвень 2001 г.
- Месца смерці: Ізраіль, Рышон-Ле-Цыон
- Месца пахавання: Ізраіль, Рышон-Ле-Цыон
- Дата арышту: 10 лiпень 1938 г.
- Абвінавачанне: Шпіянаж на карысць Японіі
- Артыкул: 58-1а; 58-11 КК РСФСР
- Дата вызвалення: 14 сакавiк 1940 г.
- Падставы вызвалення: Справа спынена з-за недаказанасці абвінавачання
- Архіўная справа: П-83193
- Крыніцы дадзеных: Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных);
Біяграфія
Добін Гірш Ізраілевіч - габрэйскі пісьменнік.
Нарадзіўся ў 1905 г. у Жлобіне. Першы аповед Добіна "Ханке" быў надрукаваны ў 1928 годзе ў Харкаўскай габрэйскай газеце, а ў 1931 годзе выйшаў першы зборнік аповедаў "Вакол млына" ("Арум а міл"). У 1932 годзе з'ехаў у горад Бірабіджан Габрэйскай аўтаномнай вобласці. Там працаваў у газеце "Бірабіджанер штэрн", у радыёкамітэце. З 1934 г. - член Саюза пісьменнікаў СССР.
10 ліпеня 1938 года Добін быў арыштаваны і абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Японіі, за што правёў 18 месяцаў у бірабіджанскай турме, затым быў этапаваны ў Хабараўск. Пасля вызвалення, ў сакавіку 1940 года, разам з сям'ёй вярнуўся ў Беларусь. Быў накіраваны на працу карэспандэнтам у габрэйскую газету "Актобэр" у Беластоку.
Пачатак вайны заспеў Гірша Ізраілевіча ў камандыроўцы ў Ваўкавыску. Спрабуючы збегчы з акупаванай тэрыторыі, ён трапіў у Мінскае гета. Быў членам падпольнай партыйнай арганізацыі Мінскага гета. З сакавіка 1942 да ліпеня 1944 быў байцом партызанскага атрада "Мсцівец", які дзейнічаў у Мінскай вобласці.
Пасля вайны значную ролю ў творчасці заняла тэматыка партызанскай барацьбы. У 1947 г. быў надрукаваны зборнік аповедаў "На беларускай зямлі". З 1992 г. жыў у Ізраілі.