Розніца паміж версіямі "Арсеннева Наталля (1903)"
(→Біяграфія) |
|||
Радок 9: | Радок 9: | ||
|нацыянальнасць=беларуска | |нацыянальнасць=беларуска | ||
|адукацыя=вышэйшая | |адукацыя=вышэйшая | ||
− | |прафесія / месца працы= | + | |прафесія / месца працы=Вілейская абласная "Сялянская газета" |
− | |месца пражывання=БССР, Вілейка | + | |месца пражывання=БССР, г. Вілейка |
|дата смерці=25.07.1997 | |дата смерці=25.07.1997 | ||
|месца смерці=ЗША, Нью-Ёрк, Рочэстэр | |месца смерці=ЗША, Нью-Ёрк, Рочэстэр |
Актуальная версія на 18:13, 18 верасня 2017
- Дата нараджэння: 20 верасень 1903 г.
- Імя па-руску: Арсеньева Наталья
- Варыянты імя: Кушаль Наталля
- Месца нараджэння: г. Баку
- Пол: жанчына
- Нацыянальнасць: беларуска
- Адукацыя: вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Вілейская абласная "Сялянская газета"
- Месца пражывання: БССР, г. Вілейка
- Дата смерці: 25 лiпень 1997 г.
- Месца смерці: ЗША, Нью-Ёрк, Рочэстэр
- Дата арышту: красавiк 1940 г.
- Абвінавачанне: Жонка палоннага польскага афіцэра
- Прысуд: высылка
- Месца адбывання: Казахстан, в. Дзмітраўка
- Дата вызвалення: травень 1941 г.
Біяграфія
Наталля Арсеннева — паэтэса, перакладчыца, драматург.
У час вайны ў 1914 сям’я Арсенневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлі, дзе будучая паэтка напісала свой першы верш на рускай мове. Радавод бацькі А. узыходзіць да роду маці М.Ю.Лермантава.
У 1920 сям’я вярнулася ў Вільню, там А. скончыла Віленскую Першую беларускую гімназію, паступіла ва ун-т. На яе паэтычныя здольнасці звярнуў увагу М.Гарэцкі.
У 1922 А. выйшла замуж за Ф.Кушаля, якога, як афіцэра польскага войска, накіравалі служыць у зах. рэгіён Польшчы.
Пасля вер. 1939 А. жыла ў Вілейцы, працавала ў абл. «Сялянскай газеце».
У крас. 1940 як жонка палоннага польскага афіцэра была выслана з сынамі ў Казахстан.
У маі 1941 А. вярнулася з ссылкі ў Мінск. Тут яе напаткала вайна. У акупіраваным Мінску супрацоўнічала з «Беларускай газэтай». Напісала некалькі лібрэта да опер, займалася перакладамі.
У 1944 эмігравала ў Германію, з 1949 жыла ў ЗША. Працавала ў эмігранцкай бел. газ. «Беларус», на радыё «Свабода», у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.