Розніца паміж версіямі "Мазуркевіч Іосіф Ігнатавіч (1887)"
д (OL Robot перанёс старонку Мазуркевіч Язэп Ігнатавіч (1887) у Мазуркевіч Іосіф Ігнатавіч (1887), не пакінуўшы перасылкі: Выпраўленне імёнаў з т...) |
(→Біяграфія) |
||
Радок 18: | Радок 18: | ||
==Біяграфія== | ==Біяграфія== | ||
− | + | Мазуркевіч Іосіф Ігнатавіч (Язэп Мазуркевіч; псеўданім Я. Цікавы) нарадзіўся 19 лістапада 1887 у фальварку Падкрыжыкі Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер не існуе, у межах Уздзенскага раёна Мінскай вобласці), у сям’і ляснога наглядчыка Ігната Ігнатавіча Мазуркевіча і яго жонкі Юзэфы Фёдараўны. Хрышчаны 29 лістапада 1887 у Пакроўскай царкве суседняга сяла Цялякава (цяпер вёска Уздзенскага раёна Мінскай вобласці). | |
+ | |||
+ | У 1904 скончыў другакласную школу ў мястэчку Багушэвічы Ігуменскага павета (цяпер вёска Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці). У 1904–1906 выкладаў у адной са школ граматы ў Ігуменскім павеце; у 1906–1915 – настаўнік пачатковай школы Навагрудскага павета; у 1915–1918 загадваў бежанскай франтавой перасоўнай школай № 5 у раёне Баранавіч; у 1918–1919 – выкладчык пачатковых навучальных устаноў у Камышынскім павеце Саратаўскай губерні; у1919–1921 – выкладчык прыватнай школы ў в. Лысіца пры станцыі Замір’е Навагрудскага ваяводства. | ||
+ | |||
+ | У перыяд польска-савецкіх ваенных дзеянняў удзельнічаў у падпольным і партызанскім руху супраць палякаў, за што каля 1921 быў зняволены ў Баранавіцкай турме. Пасля ўцёкаў з турмы настаўнічаў на Случчыне. | ||
+ | |||
+ | У 1924 скончыў вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску. Надалей працаваў у Віцебску, займаючы пасады выкладчыка савецка-партыйнай школы ІІ ступені, вячэрняга рабфака, супрацоўніка краязнаўчага музея, настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў школе. У гэты час Мазуркевіч актыўна займаўся і грамадскай дзейнасцю: садзейнічаў арганізацыі, з’яўляўся кіраўніком і актыўным удзельнікам Віцебскай філіі Маладняка і Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Удзельнічаў у сходах пісьменнікаў: дэлегат I-га ўсебеларускага сходу Маладняка (Мінск, 1925), І-га сходу Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (Мінск, 1928), І-га ўсесаюзнага сходу пралетарскіх пісьменнікаў (Масква, 1928). На момант 1928 г. уваходзіў у склад Цэнтральнага Бюро “Маладняка”, у склад праўлення БелАПП. | ||
+ | |||
+ | У сваёй біяграфіі Мазуркевіч згадвае, што ўпершыню пазнаёміўся з беларускім пісьменствам у 1905, а з 1922 пачаў пісаць карэспандэнцыі па-беларуску. У “маладнякоўскай” анкеце называў яшчэ больш раннюю дату пачатку пісьменніцкай дзейнасці – 1921 (гэтыя спробы магчыма насілі нефармальны характар). З 1923 Мазуркевіч пачаў займацца мастацкай літаратурай і да 1925 напісаў дзве п’есы (”Камсамолка Галя” і “Лятучка”) і апавяданне “Здзекі”, прысвечаныя падзеям грамадзянскай вайны. З 1924 друкаваўся ў часопісах “Полымя”, “Маладняк”, альманахах “Пачатак”, “Світанне”, “Рытмы будавання” (у апошнім з п’есай “За калгас”), рэспубліканскіх і абласных газетах. Выступаў з апавяданнямі, п’есамі, нарысамі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі (аглядны артыкул “Літаратурны рух на Віцебшчыне”, апублікаваны ў “Маладняку”, 1929). У сваіх творах адлюстроўваў падзеі грамадзянскай вайны, сацыялістычнага будаўніцтва на Беларусі. | ||
+ | |||
+ | 17 верасня 1937 беспадстаўна арыштаваны і 20 кастрычніка 1937 асобай нарадай пры НКУС СССР як член “Польскай арганізацыі вайсковай” прыгавораны да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Раcстраляны 4 лістапада 1937 у Віцебску. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 16 ліпеня 1957. | ||
+ | |||
+ | На момант арышту з’яўляўся настаўнікам СШ № 1 Віцебска, быў жанаты, меў дзіця. | ||
+ | |||
+ | [[Удзельнік:Vadzim Urubleuski|Vadzim Urubleuski]] ([[Размовы з удзельнікам:Vadzim Urubleuski|размовы]]) 21:28, 29 лістапада 2017 (MSK) |
Версія ад 21:28, 29 лістапада 2017
- Дата нараджэння: 1887 г.
- Месца нараджэння: у в. Целякова Узьдзенскага р-ну
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: са службоўцаў
- Дата расстрэлу: 4 лiстапад 1937 г.
- Месца смерці: ў Віцебскай турме
- Дата арышту: 17 верасень 1937 г.
- Дата асуджэння: 20 кастрычнiк 1937 г.
- Дата рэабілітацыі: 16 лiпень 1957 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вярхоўны Суд БССР
- Архіўная справа: УКГБ Віцебскай вобл. 10895-П
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Мазуркевіч Іосіф Ігнатавіч (Язэп Мазуркевіч; псеўданім Я. Цікавы) нарадзіўся 19 лістапада 1887 у фальварку Падкрыжыкі Уздзенскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер не існуе, у межах Уздзенскага раёна Мінскай вобласці), у сям’і ляснога наглядчыка Ігната Ігнатавіча Мазуркевіча і яго жонкі Юзэфы Фёдараўны. Хрышчаны 29 лістапада 1887 у Пакроўскай царкве суседняга сяла Цялякава (цяпер вёска Уздзенскага раёна Мінскай вобласці).
У 1904 скончыў другакласную школу ў мястэчку Багушэвічы Ігуменскага павета (цяпер вёска Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці). У 1904–1906 выкладаў у адной са школ граматы ў Ігуменскім павеце; у 1906–1915 – настаўнік пачатковай школы Навагрудскага павета; у 1915–1918 загадваў бежанскай франтавой перасоўнай школай № 5 у раёне Баранавіч; у 1918–1919 – выкладчык пачатковых навучальных устаноў у Камышынскім павеце Саратаўскай губерні; у1919–1921 – выкладчык прыватнай школы ў в. Лысіца пры станцыі Замір’е Навагрудскага ваяводства.
У перыяд польска-савецкіх ваенных дзеянняў удзельнічаў у падпольным і партызанскім руху супраць палякаў, за што каля 1921 быў зняволены ў Баранавіцкай турме. Пасля ўцёкаў з турмы настаўнічаў на Случчыне.
У 1924 скончыў вышэйшыя курсы беларусазнаўства ў Мінску. Надалей працаваў у Віцебску, займаючы пасады выкладчыка савецка-партыйнай школы ІІ ступені, вячэрняга рабфака, супрацоўніка краязнаўчага музея, настаўніка беларускай мовы і літаратуры ў школе. У гэты час Мазуркевіч актыўна займаўся і грамадскай дзейнасцю: садзейнічаў арганізацыі, з’яўляўся кіраўніком і актыўным удзельнікам Віцебскай філіі Маладняка і Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Удзельнічаў у сходах пісьменнікаў: дэлегат I-га ўсебеларускага сходу Маладняка (Мінск, 1925), І-га сходу Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (Мінск, 1928), І-га ўсесаюзнага сходу пралетарскіх пісьменнікаў (Масква, 1928). На момант 1928 г. уваходзіў у склад Цэнтральнага Бюро “Маладняка”, у склад праўлення БелАПП.
У сваёй біяграфіі Мазуркевіч згадвае, што ўпершыню пазнаёміўся з беларускім пісьменствам у 1905, а з 1922 пачаў пісаць карэспандэнцыі па-беларуску. У “маладнякоўскай” анкеце называў яшчэ больш раннюю дату пачатку пісьменніцкай дзейнасці – 1921 (гэтыя спробы магчыма насілі нефармальны характар). З 1923 Мазуркевіч пачаў займацца мастацкай літаратурай і да 1925 напісаў дзве п’есы (”Камсамолка Галя” і “Лятучка”) і апавяданне “Здзекі”, прысвечаныя падзеям грамадзянскай вайны. З 1924 друкаваўся ў часопісах “Полымя”, “Маладняк”, альманахах “Пачатак”, “Світанне”, “Рытмы будавання” (у апошнім з п’есай “За калгас”), рэспубліканскіх і абласных газетах. Выступаў з апавяданнямі, п’есамі, нарысамі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі (аглядны артыкул “Літаратурны рух на Віцебшчыне”, апублікаваны ў “Маладняку”, 1929). У сваіх творах адлюстроўваў падзеі грамадзянскай вайны, сацыялістычнага будаўніцтва на Беларусі.
17 верасня 1937 беспадстаўна арыштаваны і 20 кастрычніка 1937 асобай нарадай пры НКУС СССР як член “Польскай арганізацыі вайсковай” прыгавораны да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці. Раcстраляны 4 лістапада 1937 у Віцебску. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 16 ліпеня 1957.
На момант арышту з’яўляўся настаўнікам СШ № 1 Віцебска, быў жанаты, меў дзіця.
Vadzim Urubleuski (размовы) 21:28, 29 лістапада 2017 (MSK)