Розніца паміж версіямі "Бонч-Асмалоўскі Мікалай Георгіевіч (1883)"
(→Біяграфія) |
|||
Радок 21: | Радок 21: | ||
==Біяграфія== | ==Біяграфія== | ||
− | + | Мікалай Бонч-Асмалоўскі - савецкі мастак. | |
− | + | Нарадзіўся на тэрыторыі Украіны, дзе працаваў выкладчыкам яго бацька. У 1893-1901 гг. вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы, затым, у 1902—1905, у Маскоўскім вучылішчы мастацтва, лепкі і дойлідства. | |
− | У 1918 годзе стаў членам Саюза мастакоў СССР | + | Прымаў удзел у рэвалюцыі 1905 г. Затым з'ехаў у Францыю, дзе вучыўся ў Нацыянальнай школе мастацтваў. У 1908 г. вярнуўся ў Мінск з-за хваробы бацькі. З 1911 г. - у Санкт-Пецярбургу, Маскве. У 1918 годзе стаў членам Саюза мастакоў СССР. |
З канца 1920-х гадоў зацікавіўся распрацоўкай і хімічнымі працэсамі вырабу трывалых фарбаў і грунту для станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, у прыватнасці вогнетрывалай пастэлі. З'яўляўся вынаходнікам новых відаў фарбаў, патэнты на вынаходніцтвы якіх да гэтага часу захоўваюцца ў архіве РДАЛМ. Працаваў мастаком-тэхнолагам ва Упраўленні будаўніцтва завода мазаічных пліт, на фабрыцы «Палітра». Таксама займаўся кніжнай ілюстрацыяй. У яго афармленні выйшла некалькі твораў класікаў рускай літаратуры - «Дэман» М. Ю. Лермантава, а таксама казкі А. С. Пушкіна і Яршова П. П. Займаўся сцэнаграфіяй. У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва захаваліся яго эскізы да опер А. П. Барадзіна, М. А. Рымскага-Корсакава, А. М. Сярова. | З канца 1920-х гадоў зацікавіўся распрацоўкай і хімічнымі працэсамі вырабу трывалых фарбаў і грунту для станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, у прыватнасці вогнетрывалай пастэлі. З'яўляўся вынаходнікам новых відаў фарбаў, патэнты на вынаходніцтвы якіх да гэтага часу захоўваюцца ў архіве РДАЛМ. Працаваў мастаком-тэхнолагам ва Упраўленні будаўніцтва завода мазаічных пліт, на фабрыцы «Палітра». Таксама займаўся кніжнай ілюстрацыяй. У яго афармленні выйшла некалькі твораў класікаў рускай літаратуры - «Дэман» М. Ю. Лермантава, а таксама казкі А. С. Пушкіна і Яршова П. П. Займаўся сцэнаграфіяй. У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва захаваліся яго эскізы да опер А. П. Барадзіна, М. А. Рымскага-Корсакава, А. М. Сярова. |
Версія ад 09:03, 18 снежня 2017
- Дата нараджэння: 18 снежань 1883 г.
- Імя па-руску: Бонч-Осмоловский Николай Георгиевич
- Месца нараджэння: (Украіна), с. Белая Царква
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: рускі
- Прафесія / месца працы: Мастак-тэхнолаг, упраўленне будаўнічага завода мазаічных пліт
- Месца пражывання: г. Масква, вул. Ульянаўская, д. 37, кв. 30
- Абвінавачанне: Удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі
- Орган, які вынес прысуд: Спецкалегія Маскоўскага гарадскога суда
- Артыкул: 58-10 КК РСФСР
- Прысуд: 5 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: Карэлія, Сегежлаг
- Дата вызвалення: 5 красавiк 1941 г.
- Крыніцы дадзеных: Ахвяры палітычнага тэрора ў СССР (База дадзеных)
Біяграфія
Мікалай Бонч-Асмалоўскі - савецкі мастак.
Нарадзіўся на тэрыторыі Украіны, дзе працаваў выкладчыкам яго бацька. У 1893-1901 гг. вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы, затым, у 1902—1905, у Маскоўскім вучылішчы мастацтва, лепкі і дойлідства.
Прымаў удзел у рэвалюцыі 1905 г. Затым з'ехаў у Францыю, дзе вучыўся ў Нацыянальнай школе мастацтваў. У 1908 г. вярнуўся ў Мінск з-за хваробы бацькі. З 1911 г. - у Санкт-Пецярбургу, Маскве. У 1918 годзе стаў членам Саюза мастакоў СССР.
З канца 1920-х гадоў зацікавіўся распрацоўкай і хімічнымі працэсамі вырабу трывалых фарбаў і грунту для станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, у прыватнасці вогнетрывалай пастэлі. З'яўляўся вынаходнікам новых відаў фарбаў, патэнты на вынаходніцтвы якіх да гэтага часу захоўваюцца ў архіве РДАЛМ. Працаваў мастаком-тэхнолагам ва Упраўленні будаўніцтва завода мазаічных пліт, на фабрыцы «Палітра». Таксама займаўся кніжнай ілюстрацыяй. У яго афармленні выйшла некалькі твораў класікаў рускай літаратуры - «Дэман» М. Ю. Лермантава, а таксама казкі А. С. Пушкіна і Яршова П. П. Займаўся сцэнаграфіяй. У Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва захаваліся яго эскізы да опер А. П. Барадзіна, М. А. Рымскага-Корсакава, А. М. Сярова.
4 красавіка 1936 года быў арыштаваны як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі». 29—31 ліпеня 1936 года быў прысуджаны да пяці гадоў папраўча-працоўнага лагера з пазбаўленнем у правах на 3 гады. 1 жніўня 1936 года прысуд уступіў у сілу. Мікалай Георгіевіч быў этапаваны ў Карэлію, у Сегежлаг.
За вызваленне М. Г. Бонч-Асмалоўскага хадайнічалі акадэмікі А. В. Шчусеў, А. І. Лакціонаў, І. У. Жалтоўскі, а таксама вядомыя скульптары і мастакі - А. Н. Бенуа, С. Т. Канёнкаў, П. Д. Корын, Я. Я. Лансерэ, У. Я. Татлін. 5 красавіка 1941 М. Г. Бонч-Асмалоўскі быў вызвалены і высланы ў Паўночны край. Пасля вызвалення з ссылкі пасяліўся ў Новасібірску і працягнуў працаваць мастаком-тэхнолагам. У 1960-х гадах вярнуўся ў Маскву, дзе і памёр у 1968 годзе ва ўзросце 84 гадоў.