Розніца паміж версіямі "Дзекуць-Малей Лукаш Мікалаевіч (1888)"
Радок 14: | Радок 14: | ||
[[Катэгорыя:Фотаздымкі]] | [[Катэгорыя:Фотаздымкі]] | ||
[[Катэгорыя:Адкрыты спіс]] | [[Катэгорыя:Адкрыты спіс]] | ||
− | [[Катэгорыя:Духавенства]] | + | [[Катэгорыя:Духавенства і рэлігійныя дзеячы]] |
==Біяграфія== | ==Біяграфія== |
Актуальная версія на 22:05, 24 снежня 2017
- Дата нараджэння: 1 кастрычнiк 1888 г.
- Імя па-руску: Декуть-Малей Лука Николаевич
- Месца нараджэння: Гродзенская губ., Слонімскі павет
- Пол: мужчына
- Прафесія / месца працы: Прапаведнік
- Дата смерці: 20 студзень 1955 г.
- Месца смерці: Польшча, г. Гданьск
- Дата арышту: 19 чэрвень 1941 г.
Біяграфія
Лукаш Дзекуць-Малей - пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец.
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 г. у Слонімскім пав. Гродзенскай губ.
З 1910 вернік баптысцкай царквы, звязаны з пратэстанцкім рухам. Вучыўся на Першых беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. Калі жыў у Санкт-Пецярбургу, два гады наведваў біблейскія курсы. У 1918 браў удзел у Беларускім сялянскім з’ездзе ў Гродне, на якім абраны ў Гродзенскую павятовую раду.
Арыштаваны польскімі ўладамі 13.2.1919 за выступленні ад імя Літоўскай дзяржавы.
З 1920 адзін з лідэраў Беларускага нацыянальнага камітэта і старшыня Беларускай школьнай рады ў Гродне. З пачатку 1920-х г. займаўся рэлігійнай дзейнасцю; прапаведнік у Брэсце. У 1920—24 пераклаў на бел. мову з польскай і рускай 17 рэлігійных брашур. Сумесна з А.Луцкевічам выдаў па-беларуску «Новы Запавет і Псальмы» (Хельсінкі, 1931). Займаўся дабрачыннай дзейнасцю.
Сям'я: жонка — беларуская настаўніца Сэрафіма Адамаўна Кішка (нар. 8 верасня 1898 у Гродна). Скончыла Гродзенскую гімназію. Арганізоўвала ў Берасці моладзевы рух, які пазней рэарганізаваўся ў хор. Дзеці: сын Ліка (нар. 1924), Лёня (нар.1925, памёр у дзяцінстве), Даніла (нар. 6 красавіка 1930), дочкі Серафіма (нар. 13 сакавіка 1928) і Альжбета (нар. 8 лютага 1929).
Арыштаваны ў Брэсце органамі НКУС 19 чэрвеня 1941 г. разам з сям'ёй. Жонка і дзеці былі сасланыя ў Алтайскі край, дзе правялі 5 гадоў. Лукаш быў пакінуты ў Брэсцкай турме і, па некаторых звестках, прыгавораны да смяротнага пакарання. Разам з прыходам нямецкіх войскаў ён быў вызвалены.
У канцы вайны пакінуў Беларусь. З 2-й паловы 1940-х г. жыў у Гданьску. Памёр — 20.01.1955