Розніца паміж версіямі "Шантыр Фабіян Гіляравіч (1887)"
(→Біяграфія) |
|||
Радок 16: | Радок 16: | ||
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]; [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii/index_19889.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II]; | |крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]; [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-ii/index_19889.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II]; | ||
|дата арышту 1=17.04.1920 | |дата арышту 1=17.04.1920 | ||
− | |абвінавачванне 1= | + | |абвінавачванне 1=Выкарыстанне службовага становішча ў асабістых мэтах, дыскрэдытацыя савецкай улады |
|дата асуджэння 1=26.04.1920 | |дата асуджэння 1=26.04.1920 | ||
|кім асуджаны 1=Тройка | |кім асуджаны 1=Тройка |
Актуальная версія на 12:23, 4 лютага 2018
- Дата нараджэння: 4 люты 1887 г.
- Імя па-руску: Шантырь Фабиан Гилярович
- Варыянты імя: Шантыр Фабіян Гілярыянавіч
- Месца нараджэння: Мінская губ. (Мінская вобл.), г. Слуцк
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: пралетарскае
- Прафесія / месца працы: Супрацоўнік Мінскага губернскага ваеннага камісарыята і Асобай харчовай камісіі Заходняга фронта
- Месца пражывання: РСФСР, г. Слуцк, вул. Турэмная
- Дата расстрэлу: 25 травень 1920 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Новозыбков
- Дата арышту: 17 красавiк 1920 г.
- Абвінавачанне: Выкарыстанне службовага становішча ў асабістых мэтах, дыскрэдытацыя савецкай улады
- Дата асуджэння: 26 красавiк 1920 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 23 сакавiк 1992 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура РБ
- Архіўная справа: КДБ РБ 32239-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. II;
Біяграфія
ШАНТЫР Фабіян Гіляравіч - беларускі публіцыст, празаік, паэт, перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
Нар. 23.01 (4.02) 1887 у г. Слуцак Менскай губ. З 1919 у РККА. За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях зняволены ў Слуцкай турме (1905—07). У 1909 жыў у Слуцку; з 1910 у Капылі. Працаваў мулярам, адвакатам, настаўнікам. Друкавацца пачаў у газ. «Наша ніва», дзе ў 1909—12 змяшчаў празаічныя абразкі-імпрэсіі; там жа апублікаваў некалькі паэтычных твораў. У 1914 мабілізаваны ў войска, служыў наглядчыкам палявога шпіталя ў Бабруйску. У 1916—17 удзельнічаў у рабоце клуба «Беларуская хатка», куды прыязджаў з Бабруйска. У 1917 стаў адным з лідэраў левага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады. На З’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый (Мінск, 25—27.3.1917) абраны ў БНК; у ліп. 1917 — у Цэнтральную раду бел. арганізацый і партый. Удзельнічаў у 1-м Усебеларускім з’ездзе (снеж. 1917). У 1918 супрацоўнік Слуцкага павятовага ваеннага камісарыята, загадчык Смаленскага аддзялення Белнацкама. Адзін з аўтараў зб. «Зажынкі» (М., 1918).
У тым жа годзе арыштаваны. У пачатку 1919 камісар па нацыянальных справах Часовага ўрада БССР. Пасля — супрацоўнік Мінскага губернскага ваеннага камісарыята і Асобай харчовай камісіі Зах. фронту. Удзельнічаў у выданні газ. «Савецкая Беларусь». У лют. 1920 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. 17.4.1920 арыштаваны і расстраляны ў Навазыбкаве.