Розніца паміж версіямі "Крошачкін Пётр Кузьміч (1879)"
Радок 15: | Радок 15: | ||
|архіўная справа=Архіў УКДБ Магілёўскай вобл., №9394 | |архіўная справа=Архіў УКДБ Магілёўскай вобл., №9394 | ||
|крыніцы дадзеных=[http://www.marakou.by/by/davedniki/sviashchenniki_tom2/tom-ii/index_25990.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi]; | |крыніцы дадзеных=[http://www.marakou.by/by/davedniki/sviashchenniki_tom2/tom-ii/index_25990.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi]; | ||
− | |дата арышту 1= | + | |дата арышту 1=1922 |
+ | |дата асуджэння 1=05.12.1922 | ||
+ | |прысуд 1=5 гадоў пазбаўлення волі | ||
|дата арышту 2=12.1926 | |дата арышту 2=12.1926 | ||
− | |дата вызвалення 2=1927 | + | |дата вызвалення 2=04.1927 |
|дзе і кім арыштаваны 3=БССР, г. Магілёў | |дзе і кім арыштаваны 3=БССР, г. Магілёў | ||
|дата арышту 3=02.10.1935 | |дата арышту 3=02.10.1935 | ||
Радок 24: | Радок 26: | ||
|кім асуджаны 3=Тройка НКУС | |кім асуджаны 3=Тройка НКУС | ||
|прысуд 3=10 гадоў ППЛ | |прысуд 3=10 гадоў ППЛ | ||
− | |месца адбываньня 3=РСФСР, Новасібірская вобл., Сібірскі канцлагер НКУС | + | |месца адбываньня 3=РСФСР, Новасібірская вобл., Сібірскі канцлагер НКУС; Кемераўская вобл., Марыінскі ППЛ |
− | |дата арышту 4=28.10.1937 | + | |дата арышту 4=28.09.1937 |
+ | |абвінавачванне 4=Стварэнне контррэвалюцыйнай групы | ||
+ | |дата асуджэння 4=28.10.1937 | ||
|кім асуджаны 4=Тройка НКУС | |кім асуджаны 4=Тройка НКУС | ||
|прысуд 4=ВМП | |прысуд 4=ВМП |
Актуальная версія на 19:23, 15 чэрвеня 2018
- Дата нараджэння: 19 снежань 1879 г.
- Імя па-руску: Крошечкин Петр Кузьмич
- Варыянты імя: Крошачкін Паўлін
- Месца нараджэння: Пензенская губ., Макшанскі павет, с. Керанкова
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: рускі
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: вышэйшая духоўная
- Прафесія / месца працы: Святар, архіепіскап
- Месца пражывання: РСФСР, г. Масква
- Дата расстрэлу: 3 лiстапад 1937 г.
- Месца смерці: Кемераўскі ППЛ
- Дата арышту: 1922 г.
- Дата асуджэння: 5 снежань 1922 г.
- Прысуд: 5 гадоў пазбаўлення волі
- Дата арышту: снежань 1926 г.
- Дата вызвалення: красавiк 1927 г.
- Дзе і кім арыштаваны: БССР, г. Магілёў
- Дата арышту: 2 кастрычнiк 1935 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя, контррэвалюцыйная дзейнасць
- Дата асуджэння: 21 красавiк 1936 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС
- Прысуд: 10 гадоў ППЛ
- Месца адбывання: РСФСР, Новасібірская вобл., Сібірскі канцлагер НКУС; Кемераўская вобл., Марыінскі ППЛ
- Дата арышту: 28 верасень 1937 г.
- Абвінавачанне: Стварэнне контррэвалюцыйнай групы
- Дата асуджэння: 28 кастрычнiк 1937 г.
- Орган, які вынес прысуд: Тройка НКУС
- Прысуд: ВМП
- Дата рэабілітацыі: 27 люты 1969 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Пленум Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: Архіў УКДБ Магілёўскай вобл., №9394
- Крыніцы дадзеных: Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi;
- Заўвага: Магчымая дата нараджэння: 9.12.1879
Біяграфія
Паўлін Крошачкін (сапр. Пётр Кузьміч) - праваслаўны дзеяч, архіепіскап.
Нарадзіўся 9.12.1879 (паводле інш. звестак 19.12.1879) у Макшанскім павеце Пензенскай губ. Рускі. З сялянскай сям’і. Пасля сканчэння прыходскай школы, вучыўся ў гарадскім вучылішчы ў Макшанах. У 1895 паступіў у Сароўскую Пустынь. З 1898 у Мікола-Бабаеўскім манастыры Кастрамской губ., потым паслушнік Спаса-Якаўлеўскага — у Растове. У 1902 вярнуўся ў Мікола-Бабаеўскі манастыр. У 1904 прыняты ў Маскоўскі Нова-Спаскі манастыр. У 1911 паступіў экстэрнам у духоўную семінарыю, чатырохгадовы курс прайшоў на працягу года. У 1916 скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. У Маскоўскім Нова-Спаскім манастыры ўзведзены ў іераманаха з імем Паўлін. У 1919 накіраваны выкладчыкам у Грыгор’ева-Бізюкаў манастыр Херсонскай епархіі. Узведзены ў сан архімандрыта. У 1920 намеснік Нова-Спаскага манастыра. 15.5.1921 хіратанісаны ў епіскапа Рыльскага, вікарыя Курскай епархіі.
У 1925 арыштаваны органамі АДПУ і этапаваны ў Маскву. У зняволенні ў камеры-адзіночцы прабыў каля года.
Пасля вызвалення некаторы час жыў у Маскве ў знаёмых. З 27.10.1926 — епіскап Полацка-Віцебскі. Зноў арыштаваны ў снеж. 1926. Вызвалены ў 1927.
Атрымаў прызначэнне на Пермскую кафедру з тутылам епіскап Пермскі і Салікамскі. Са снеж. 1930 да восені 1933 епіскап Бароўскі Калужскай епархіі. У канцы жн. 1933 пераведзены ў Магілёўскую епархію з тытулам архіепіскап Магілёўскі. Карыстаўся усеагульнай любоўю прыхаджан і глыбокай пашанай мясцовага духавенства. Шмат каму дапамагаў матэрыяльна. Па дамоўленасці з епіскапам Філарэтам (Раменскім) у 1935 накіраваў мітрапаліту Сергію рапарт з хадайніцтвам аб далучэнні бел. аўтакефалістаў да кананічнай Царквы.
2.10.1935 арыштаваны органамі НКВД і пасаджаны ў Магілёўскую турму. Праз некаторы час пераведзены ў Мінскую ўнутраную турму НКВД. 21.4.1936 асуджаны тройкай НКВД з інш. свяшчэннаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі за «антысавецкую агітацыю» і «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл.
28.10.1937 лагернай тройкай прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 27.2.1969 пастановай пленума Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа П. і інш. (усяго каля 30 чалавек) № 9394 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. У 2000 на Юбілейным саборы РПЦ кананізаваны як свяшчэннамучанік.