Розніца паміж версіямі "Зянюк Іван Пятровіч (1872)"
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Шаблон:Фармуляр | {{Шаблон:Фармуляр | ||
+ | |імя па-руску=Зенюк Иван Петрович | ||
+ | |дата нараджэння=18.05.1872 | ||
+ | |месца нараджэння=Мінская губ., Ігуменскі павет (Мінская вобл., Бярэзінскі раён), мяст. Пагост | ||
+ | |пол=мужчына | ||
+ | |нацыянальнасць=беларус | ||
+ | |сацыяльнае паходжанне=служачыя | ||
+ | |адукацыя=сярэдняя духоўная | ||
+ | |прафесія / месца працы=Настаяцель Козыраўскай царквы, протаіерэй | ||
+ | |месца пражывання=БССР, Мінская вобл., Мінскі раён, пас. Козырава | ||
+ | |дата смерці=1940 | ||
+ | |архіўная справа=КДБ РБ 31424-с | ||
|крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)] | |крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)] | ||
+ | |дата арышту 1=09.04.1935 | ||
+ | |абвінавачванне 1=Антысавецкая агітацыя | ||
|дата асуджэння 1=10.08.1935 | |дата асуджэння 1=10.08.1935 | ||
− | | | + | |артыкул 1=72б; 76 КК БССР |
|прысуд 1=5 гадоў ППЛ | |прысуд 1=5 гадоў ППЛ | ||
− | + | |дата рэабілітацыі 1=04.04.1990 | |
− | + | |кім рэабілітаваны 1=Вайсковая калегія Вярхоўнага суда БССР | |
− | |||
− | |дата | ||
− | | | ||
− | |||
}} | }} | ||
Версія ад 00:18, 18 жніўня 2018
- Дата нараджэння: 18 травень 1872 г.
- Імя па-руску: Зенюк Иван Петрович
- Месца нараджэння: Мінская губ., Ігуменскі павет (Мінская вобл., Бярэзінскі раён), мяст. Пагост
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: служачыя
- Адукацыя: сярэдняя духоўная
- Прафесія / месца працы: Настаяцель Козыраўскай царквы, протаіерэй
- Месца пражывання: БССР, Мінская вобл., Мінскі раён, пас. Козырава
- Дата смерці: 1940 г.
- Дата арышту: 9 красавiк 1935 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
- Дата асуджэння: 10 жнiвень 1935 г.
- Артыкул: 72б; 76 КК БССР
- Прысуд: 5 гадоў ППЛ
- Дата рэабілітацыі: 4 красавiк 1990 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Вайсковая калегія Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: КДБ РБ 31424-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ЗЯНЮК Іван Пятровіч, нар. 1872 у п. Пагост Бярэзінскага р-ну, беларус, са службоўцаў, настаяцель Козыраўскай царквы, Менск. Арыштаваны 35.04.09. Асуджаны 35.08.10 судовым ворганам за а/с агітацыю паводле арт. 72б, 76 КК БССР на 5 гадоў ППЛ. 90.04.04 Вярхоўны суд БССР. КГБ РБ 31424-с
[18.5.1872, мяст. Пагост Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 1940 (?)], протаіерэй, цесць бел. паэта Янкі Бобрыка. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Данскую духоўную семінарыю (5.6.1894). Выкладаў у царкоўна-прыходскай школе в. Неманіцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н. З 1895 псаломшчык Успенскай царквы в. Брадзец Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н. Рукапаложаны ў дыякана (9.5.1897), святара (11.5.1897) Пакроўскага храма в. Кабылянка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Знаменка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., настаўнік царкоўна-прыходскай школы. З 26.5.1898 у Свята-Троіцкай царкве в. Нача Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н, выкладаў у царкоўна-прыходскай школе. З 31.10.1898 законанастаўнік школы Мінскага Спаса-Праабражэнскага жаночага манастыра, з 15.9.1900 — Мінскай жаночай Уваскрасенскай школы, Мінскай узорнай школы, член Мінскага апякунства бедных духоўнага звання. З 1901 святар Мінскага жаночага манастыра. З 1902 член рэвізійнага камітэта свечнага завода, настаўнік Мінскага 7-класнага першаразраднага жаночага вучылішча. З 20.10.1905 выкладаў у Мінскім жаночым камерцыйным вучылішчы, з 1907 — у прыватнай жаночай гімназіі В.І.Лявіцкай, з 1910 — у 2-класнай мужчынскай гімназіі. Быў жанаты, меў дачок Таццяну (н. ў 1900), Кацярыну (1905), Вольгу (1907), сына Паўла (1912). Узнагароджаны набедранікам (1900), скуф’ёй (1903), сярэбраным медалём Чырвонага Крыжа (1907), камілаўкай (1909), нагрудным крыжам. Падчас арышту служыў у Мікалаеўскай царкве ў пас. Козырава (цяпер у межах Мінска). Арыштаваны 9.4.1935. Асуджаны 10.8.1935 з інш. святарамі, дыяканам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Верагодна, была рэпрэсавана і сям’я протаіерэя. Памёр ад разрыву сэрца неўзабаве пасля вяртання з канцлагера. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 4.4.1990. Групавая справа З. і інш. № 31424-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.