Розніца паміж версіямі "Бараноўскі Якаў Сцяпанавіч (1872)"
(Тэг: formularedit) |
(Няма розніцы)
|
Актуальная версія на 23:43, 4 кастрычніка 2018
- Дата нараджэння: 9 кастрычнiк 1872 г.
- Месца нараджэння: Мінская губ., Бабруйскі павет, хут. Андрэеўка (Магілёўская вобл., Глускі раён, в. Новаандрэеўка)
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Прафесія / месца працы: Клірык храма св. Марыі Магдаліны
- Дата расстрэлу: 1 лiстапад 1937 г.
- Месца смерці: БССР, г. Мінск, турма НКУС
- Дата арышту: 1930 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя
- Прысуд: 3 гады высылкі
- Дата арышту: 28 лiпень 1937 г.
- Абвінавачанне: Прыналежнасць да антысавецкай арганізацыі царкоўнікаў і правядзенне варожай работы супраць савецкай улады
- Дата асуджэння: 25 кастрычнiк 1937 г.
- Прысуд: ВМП з канфіскацыяй маёмасці
- Дата рэабілітацыі: 25 сакавiк 1989 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура Беларускай вайсковай акругі
- Архіўная справа: КДБ Беларусі № 23379-с
- Крыніцы дадзеных: Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi;
[9.10.1872, хут. Андрэеўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Новаандрэеўка Глускага р-на Магілёўскай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Вучыўся ў Ігуменскім павятовым вучылішчы. З 1903 псаломшчык Мінскага Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора. З 1904 служыў разам з Уладзімірам Тэраўскім. Удзельнік з’езда духавенства і веруючых Мінскай епархіі ў жн. 1927 у Мінску. Арыштаваны АДПУ ў 1930. Асуджаны «за антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі за межы Беларусі. Пасля сканчэння тэрміну вярнуўся на радзіму, служыў у храме св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай у Мінску. У 1930-я г. ў Касма-Даміянаўскай царкве ў мяст. Асіповічы (?), цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 28.7.1937 па справе «Беларуская аўтакефальная царква». Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам святароў Мінскай епархіі за «прыналежнасць да антысавецкай арганізацыі царкоўнікаў і правядзенне варожай работы супраць савецкай улады» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 25.3.1989. Групавая справа Б. і інш. № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.