Розніца паміж версіямі "Гарбук Вісарыён Сцяпанавіч (1913)"
(Тэг: formularedit) |
(Тэг: formularedit) |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
|месца смерці=РСФСР, г. Пяцігорск | |месца смерці=РСФСР, г. Пяцігорск | ||
|архіўная справа=КДБ БССР 4841-с | |архіўная справа=КДБ БССР 4841-с | ||
− | |крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)] | + | |крыніцы дадзеных=[http://www.svaboda.org/a/24812245.html Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)]; [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i/index_19361.html Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I]; |
|дата арышту 1=26.04.1936 | |дата арышту 1=26.04.1936 | ||
|абвінавачванне 1=Антысавецкая агітацыя, контррэвалюцыйныя нацдэмаўскія вершы | |абвінавачванне 1=Антысавецкая агітацыя, контррэвалюцыйныя нацдэмаўскія вершы |
Версія ад 23:21, 12 лістапада 2018
- Дата нараджэння: 24 лiстапад 1913 г.
- Месца нараджэння: Віцебская губ., Полацкі павет (Віцебская вобл., Полацкі раён), в. Шкілякі
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Адукацыя: няск. вышэйшая
- Прафесія / месца працы: Студэнт, Мінскі вышэйшы педінстытут
- Месца пражывання: БССР, г. Мінск, вул. Савецкая, д. 18
- Дата смерці: 8 жнiвень 1986 г.
- Месца смерці: РСФСР, г. Пяцігорск
- Дата арышту: 26 красавiк 1936 г.
- Абвінавачанне: Антысавецкая агітацыя, контррэвалюцыйныя нацдэмаўскія вершы
- Дата асуджэння: 13 лiпень 1936 г.
- Артыкул: 72а КК БССР
- Прысуд: 3 гады ППЛ
- Месца адбывання: Калыма
- Дата вызвалення: 1940 г.
- Дата рэабілітацыі: 25 лiстапад 1961 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Пленум Вярхоўнага суда БССР
- Архіўная справа: КДБ БССР 4841-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода); Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, т. I;
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук - беларускі празаік.
Нарадзіўся 24 лістапада 1913 г. у в. Шкілякі Полацкага раёна. Скончыў педтэхнікум у Лепелі. З 1933 працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 стацыянарна на літаратурным ф-це МВПІ. Пісаў вершы, займаўся ў секцыі паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР.
Арыштаваны 26.4.1936, асуджаны 13.07.1936 судовым ворганам за а/с агітацыю, к/р нацдэмаўскія вершы паводле арт. 72а КК БССР на 3 гады ППЛ. Вызвалены ў 1940.
Працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі р-н). У 1941—46 у Чырвонай Арміі; ваяваў пад Масквой, у Беларусі, пад Варшавай, у Берліне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Вісарыёна Сцяпанавіча да шпітальнага ложка; інвалід 1-й групы. Жыў у Пяцігорску. Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расійскім друку з 1957, у беларускім — з 1961. Першы зборнік апавяданняў выйшаў у 1963 у Мінску. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа. Член СП Беларусі з 1963. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1979).