Бокуц Анатоль Паўлавіч (1910)

  • Дата нараджэння: 1910 г.
  • Нацыянальнасць: беларус

Біяграфія

БОКУЦ Анатоль Паўлавіч, 1910 г.н., ураджэнец ст. Ворша Магілёўскай губ., беларус, беспартыйны, пам. машыніста дэпо ст. Ладзейнае Поле Кіраўскай чыгункі., жыў на месцы працы, чыгуначны гарадок, д. 27, кв. 1. Арыштаваны 26 кастрычніка 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 9 лістапада 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-7-9-10-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 15 лістапада 1937 г.