Борыс Павал Станіслававіч (1886)
- Дата нараджэння: 1886 г.
- Нацыянальнасць: беларус
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
БОРЫС Павал Станіслававіч, 1886 г.н., ураджэнец в. Келевічы Ашмянскага пав. Віленскай губ., беларус, беспартыйны, пэдагог 23-й сярэдняй школы, супрацоўнік Геаграфічнага музэя, жыў: г. Ленінград, Пудоская вул., д. 8/9, кв. 21. Арыштаваны 26 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 14 сьнежня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 58-6 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 20 сьнежня 1937 г.
