Пажыган Якаў Пятровіч (1905)
- Дата нараджэння: 1905 г.
- Варыянты імя: Ефімовіч Якаў Пятровіч
- Месца нараджэння: у в. Морач Ленінскай вол.
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
- Адукацыя: пачатк. адукацыя
- Дата расстрэлу: 21 студзень 1938 г.
- Месца смерці: ў Слуцкай турме
- Дата арышту: 2 лiстапад 1937 г.
- Дата асуджэння: 17 снежань 1937 г.
- Дата рэабілітацыі: 4 красавiк 1962 г.
- Архіўная справа: КГБ РБ 17496-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ПАЖЫГАН (Ефімовіч) Якаў Пятровіч, нар. 1905 у в. Морач Ленінскай вол., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, калгасьнік у к-се «Чырвоная Межа» Старобінскага р-ну, в. Ананчыцы. Арыштаваны 37.11.02. Асуджаны 37.12.17 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай разьведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Слуцкай турме 38.01.21. 62.04.04 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 17496-с