Сушко Васіль Аляксеевіч (1894)
- Дата нараджэння: 1894 г.
- Месца пражывання: г. Ленінград, пр. Пралетарскай Перамогі, д. 91-в, кв. 30
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
СУШКО Васіль Аляксеевіч, 1894 г.н., ураджэнец Менскай вобл., член ВКП(б) у 1924-1927 г., сьлесар з-ду “Чырвоны гвазьдзільшчык”, жыў: г. Ленінград, пр. Пралетарскай Перамогі, д. 91-в, кв. 30. Арыштаваны ў 1935 г. Асобай нарадай пры НКВД СССР 10 лютага 1935 г. за “прыналежнасьць да к.-р. зіноўеўскай групы” асуджаны на 5 гадоў канцлягера. Адбываў пакараньне ў Севвастлагу (Калыма). Тройкай УНКВД Дальбуду 20 лістапада 1937 г. прысуджаны за “кантррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасьць” да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны 27 лістапада 1937 г.