Бахар Марк Фаміч (1876)

  • Дата нараджэння: 1876 г.
  • Месца нараджэння: у в. Грыневічы Плешчаніцкага р-ну Менскай акр.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пач. адук.
  • Дата расстрэлу: 5 студзень 1938 г.
  • Месца смерці: ў Віцебскай турме

  • Дата арышту: 23 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 9 лiстапад 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 16 чэрвень 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА

Біяграфія

БАХАР Марк Фаміч, нар. 1876 у в. Грыневічы Плешчаніцкага р-ну Менскай акр., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., калгасьнік у к-се «Зьвязда» ў в. Грыневічы. Арыштаваны 37.08.23. Асуджаны 37.11.09 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Віцебскай турме 38.01.05. 89.06.16 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 24601-с