Варфаламееў Платон Пятровіч (1888)
- Дата нараджэння: 1888 г.
- Месца нараджэння: у в. Горлава Расьнянскага р-ну Магілёўскай вобл.
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
- Адукацыя: сярэдняя адук.
- Дата смерці: 7 травень 1940 г.
- Дата арышту: 4 кастрычнiк 1939 г.
- Дата асуджэння: 14 травень 1940 г.
- Дата рэабілітацыі: 31 кастрычнiк 1989 г.
- Орган, які рэабілітаваў: Пракуратура БВА
- Архіўная справа: КГБ РБ 29853-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ВАРФАЛАМЕЕЎ Платон Пятровіч, нар. 1888 у в. Горлава Расьнянскага р-ну Магілёўскай вобл., беларус, зь сялян, сярэдняя адук., загадчык Зарачанскага мэдпункту, в. Баравец Плешчаніцкага р-ну. Арыштаваны 39.10.04. Асуджаны 40.05.14 «асобай нарадай» за нелегальны пераход дзяржмяжы паводле арт. 22-68, 120 КК на 5 гадоў ППЛ, Чэрвеньская турма. 40.05.07 памёр у турме. 89.10.31 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 29853-с
