Грыневіч Лявон Ігнатавіч (1899)

  • Дата нараджэння: 1899 г.
  • Месца нараджэння: на хут. Ухвішча Ветрынскага р-ну
  • Нацыянальнасць: паляк
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пачатк. адук.

  • Дата арышту: 23 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 22 лiстапад 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 24 кастрычнiк 1989 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай Віцебскай вобл.

Біяграфія

ГРЫНЕВІЧ Лявон Ігнатавіч, нар. 1899 на хут. Ухвішча Ветрынскага р-ну, паляк, зь сялян, нясконч. пачатк. адук., калгасьнік к-су імя Леніна на хут. Ухвішча (паводле інш. зьвестак - у в. Запруньне Ушацкага р-ну). у 1919-1922 - служба ў Чырвонай Арміі. Арыштаваны 37.08.23. Асуджаны 37.11.22 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР за шпіянаж на карысьць Польшчы, удзел у «ПАВ», паводле арт. 64, 68, 72, 76 КК да ВМП. Расстраляны 38.01.21 у г. Віцебск. 89.10.24 справа пераглядалася Пракуратурай Віцебскай вобл. УКГБ Віцебскай вобласьці