Кадыш Марыя Фамінічна (1884)
- Дата нараджэння: 1884 г.
- Варыянты імя: Кадыш Марыя Фамічоўна
- Месца нараджэння: у в. Брэдзева Дзісенскага павету Віленскай губ.
- Нацыянальнасць: полька
- Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
- Дата арышту: 4 люты 1933 г.
- Дата асуджэння: 14 красавiк 1933 г.
- Дата рэабілітацыі: жнiвень 1989 г.
- Орган, які рэабілітаваў: вайск. пракурор БВА
- Архіўная справа: УКГБ Віцебскай вобл.
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
КАДЫШ Марыя Фамінічна (Фамічоўна), нар. 1884 у в. Брэдзева Дзісенскага павету Віленскай губ., полька, зь сялян, непісьменная, скотніца камуны «Маяк» у в. Сар’я Дзісенскага павету. Арыштаваная 33.02.04. Асуджаная 33.04.14 «тройкай» за шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Сям’я выслана ў Паўночны Край на 3 гады. 89.08.00 справу пераглядаў вайск. пракурор БВА. УКГБ Віцебскай вобл.