Красоўскі Валянцін Савелевіч (1912)

  • Дата нараджэння: 1912 г.
  • Месца нараджэння: у в. Карпіна Ветрынскага р-ну
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: сярэдняя адук.

  • Дата арышту: 17 лiпень 1938 г.
  • Дата асуджэння: 15 жнiвень 1939 г.
  • Дата рэабілітацыі: 30 красавiк 1960 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Віцебскім аблсудом

Біяграфія

КРАСОЎСКІ Валянцін Савелевіч, нар. 1912 у в. Карпіна Ветрынскага р-ну, беларус, зь сялян, сярэдняя адук., настаўнік, загадчык Махіраўскай пач. школы Полацкага р-ну, в. Махірава. Арыштаваны 38.07.17. Асуджаны 39.08.15 «асобай нарадай» як агент польскай выведкі, за шкодніцтва паводле арт. 68, 69 КК БССР на 3 гады ППЛ, Сьвярдлоўская вобл., п/с 299. 60.04.30 справа пераглядалася Віцебскім аблсудом. УКГБ Віцебскай вобл. 9002-П