Германовіч Маркіян Якаўлевіч (1895)

  • Дата нараджэння: 1895 г.
  • Нацыянальнасць: беларус

Біяграфія

ГЕРМАНОВІЧ Маркіян Якаўлевіч, 1895 г.н., ураджэнец в. Дзяменічы Берасьцейскага пав. Гарадзенскай губ., беларус, член ВКП(б) у 1918-1937 г., армейскі інспэктар ЛВА з чэрвеня 1936 г., нам. камандзіра войскаў ЛВА ў сакавіку-траўні 1937 г. (б. нач. і камісар Вайсковай акадэміі мэханізацыі і матарызацыі), камкор, жыў: г. Ленінград. Арыштаваны 8 жніўня 1937 г. Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 20 верасьня 1937 г. прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў г. Масква 20 верасьня 1937 г.