Пшанічнік Васіль Лаўрэнавіч (1894)
- Дата нараджэння: 21 сакавiк 1894 г.
- Месца нараджэння: у в. Гута Бярэзінскага р-ну Менскай вобл.
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
- Адукацыя: пачатк. адукацыя
- Дата смерці: 11 травень 1942 г.
- Дата арышту: 22 чэрвень 1938 г.
- Дата асуджэння: 31 кастрычнiк 1938 г.
- Дата рэабілітацыі: 15 люты 1960 г.
- Орган, які рэабілітаваў: ВТ БВА
- Архіўная справа: КГБ РБ 16139-с
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ПШАНІЧНІК Васіль Лаўрэнавіч, нар. 21.03.1894 у в. Гута Бярэзінскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, пачатк. адукацыя, калгасьнік калгасу імя Літвінава Бярэзінскага р-ну, в. Гута. Арыштаваны 38.06.22. Асуджаны 38.10.31 як польскі агент, член «ПАВ» паводле арт. 64, 68, 76 КК на 10 гадоў ППЛ у Архангельскую вобл., п/а Ярцава, п/с 233/13, 11, г. Каргопаль. 42.05.11 памёр у ППЛ. 60.02.15 справа пераглядалася ВТ БВА. КГБ РБ 16139-с
