Грабоўскі Іосіф Іванавіч (1905)

  • Дата нараджэння: 1905 г.
  • Месца нараджэння: на х. Эльвірава Ветрынскага р-ну Віцебск. вобл.
  • Нацыянальнасць: паляк
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Дата расстрэлу: 12 лiстапад 1937 г.
  • Месца смерці: ў Полацкай турме

  • Дата арышту: 24 жнiвень 1937 г.
  • Дата асуджэння: 5 лiстапад 1937 г.
  • Дата рэабілітацыі: 21 снежань 1960 г.

Біяграфія

ГРАБОЎСКІ Язэп Іванавіч, нар. 1905 на х. Эльвірава Ветрынскага р-ну Віцебск. вобл., паляк, зь сялян, калгасьнік у к-се імя Мянжынскага на х. Эльвірава. Арыштаваны 37.08.24. Асуджаны 37.11.05 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Полацкай турме 37.11.12. 60.12.21 справа пераглядалася ВТ БВА. УКГБ Віцебскай вобл. 10700-П