Сманцэр Георгі Агеевіч (1884)

  • Дата нараджэння: 1884 г.
  • Месца нараджэння: у в. Буцельшчына Барысаўскага р-ну Менскай вобл.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: нясконч. пач. адук.

  • Дата арышту: 2 студзень 1945 г.
  • Дата асуджэння: 25 люты 1945 г.
  • Дата рэабілітацыі: 26 травень 1992 г.
  • Орган, які рэабілітаваў: Пракуратурай РБ

Біяграфія

СМАНЦЭР Георгі Агеевіч, нар. 1884 у в. Буцельшчына Барысаўскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., загадчык Падсобнай гаспадаркі шклозаводу, г. Нова-Барысаў. Арыштаваны 45.01.02. Асуджаны 45.02.25 «асобай нарадай» за супрацоўніцтва зь ням. акуп-мі паводле арт. 7-35 КК РСФСР на 5 гадоў высылкі. 92.05.26 справа пераглядалася Пракуратурай РБ. КГБ РБ 33655-с