Гурновіч Георгі Аляксандравіч (1909)
- Дата нараджэння: 1909 г.
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ГУРНОВІЧ Георгі Аляксандравіч, 1909 г.н., ураджэнец м. Узда (у іншых зьвестках ур. г. Менск), беспартыйны, авіятэхнік 17-й авіяэскадрыльлі ў г. Адэса. Калегіяй ОГПУ 28 траўня 1933 г. прысуджаны паводле арт. 59-3 УК РСФСР да расстрэлу з заменай на 10 гадоў ППЛ. Адбываў пакараньне ў Салаўках. Асобай тройкай УНКВД ЛВ 25 лістапада 1937 г. прысуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 8 сьнежня 1937 г. (Няма зьвестак аб рэабілітацыі.)
