Дарваед Браніслаў Сцяпанавіч (1910)
- Дата нараджэння: 1910 г.
- Крыніцы дадзеных: Картатэка Сталіна (Радыё Свабода)
Біяграфія
ДАРВАЕД Браніслаў Сьцяпанавіч, 1910 г.н., ураджэнец в. Быкоўшчына Дзісенскага пав. Віленскай губ., беспартыйны, качагар паравознага дэпо, жыў: ст. Волхаўбуд-1, Вакзальная вул., д. 33. Арыштаваны 22 жніўня 1937 г. Камісіяй НКВД і Пракуратуры СССР 2 сьнежня 1937 г. прысуджаны паводле арт. 17-58-8; 58-9-10-11 УК РСФСР да вышэйшай меры пакараньня. Расстраляны ў Ленінградзе 10 сьнежня 1937 г.
