Маршчака Іосіф Міканоравіч (1890)

  • Дата нараджэння: 1890 г.
  • Варыянты імя: Маршчак Язэп Міканоравіч
  • Месца нараджэння: у в. Вялікае Сяло Койданаўскага р-ну Менскай акр.
  • Нацыянальнасць: беларус
  • Сацыяльнае паходжанне: зь сялян
  • Адукацыя: непісьменны

  • Дата арышту: 4 сакавiк 1926 г.
  • Дата асуджэння: 29 красавiк 1926 г.

Біяграфія

МАРШЧАКА (Маршчак) Язэп Міканоравіч, нар. 1890 у в. Вялікае Сяло Койданаўскага р-ну Менскай акр., беларус, зь сялян, непісьменны, селянін. Аднаасобная гасп-ка ў в. Вялікае Сяло. Арыштаваны 26.03.04. Асуджаны 26.04.29 «асобай нарадай» за шпіянаж на карысьць Польшчы паводле арт. 66, 97, 98 КК БССР на 3 гады высылкі, Сібірскі край, Кірэнскі павет. 92.09.17 справу перагл. Бел. вайск. пракурор. КГБ РБ 34753-с