Тычына Адам Мікалаевіч (1880)
- Дата нараджэння: 24 сакавiк 1880 г.
- Імя па-руску: Тычино Адам Николаевич
- Месца нараджэння: Мінская губ., Слуцкі павет (Мінская вобл., Салігорскі раён), в. Глядкі
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: беларус
- Сацыяльнае паходжанне: дваранскае
- Месца пражывання: БССР, Мінская вобл., Старобінскі раён, засц. Глядкаў
- Дата смерці: 7 чэрвень 1938 г.
- Месца смерці: РСФСР, Архангельская вобл., Няндомскі ППЛ
- Крыніцы дадзеных: Открытый список
Біяграфія
Тычына Адам Мікалаевіч нарадзіўся 24 сакавіка 1880 года ў засценку Глядкаў Слуцкага павета Мінскай губерні (затым Старобінскі раён, а зараз - Салігорскі раён, в. Глядкі) у сям'і двараніна Тычыны Мікалая Іванавіча і дваранкі Тычына Ганны Іванаўны (абодва праваслаўнага веравызнання) і быў другім дзіцёнкам пасля Тычыны Фамы (1875 г.н.).
Па прысуду Вайсковага трыбынала Беларускай вайсковай акругі ад 04-07 студзеня 1935 г. на аснове арт. 73-1 КК БССР (неданясенне пра злачынства) быў высланы за межы БССР на 5 гадоў, з забаронай пражываць у памежных раёнах на 5 гадоў. Авінавачваўся ў тым, што ўкрываў у сябе дома шпіёнаў, якія нелегальна перайшлі на тэрыторыю СССР з Польшчы.