Вільтоўскі Браніслаў Міхайлавіч (1901)
- Дата нараджэння: 1901 г.
- Імя па-руску: Вильтовский Бронислав Михайлович
- Варыянты імя: Wiltowski Bronisław
- Месца нараджэння: Мiнская губ., Барысаўскi павет, Прусевiцкая вол., в. Начвiха
- Пол: мужчына
- Нацыянальнасць: паляк
- Сацыяльнае паходжанне: сялянскае
- Адукацыя: пачатковая
- Прафесія / месца працы: машынiст, крухмальны завод № 6
- Месца пражывання: БССР, Гомельская вобл., Жлобiнскi раён, Папаратнянскi с/ с, в. Эрштэрмай
- Партыйнасць: б/ п
- Дата расстрэлу: 10 кастрычнiк 1938 г.
- Месца смерці: невядомае
- Месца пахавання: невядомае
- Дзе і кім арыштаваны: Жлобiнскiм РА НКУС БССР
- Мера стрымання: утрыманне ў Гомельскай турме НКУС
- Дата арышту: 29 чэрвень 1938 г.
- Абвінавачанне: шпіянаж на карысць Польшчы, тэрарыстычная дзейнасць
- Дата асуджэння: 25 верасень 1938 г.
- Орган, які вынес прысуд: асобая тройка НКУС БССР, пратакол № 122
- Артыкул: 68, 71
- Прысуд: расстрэл
- Дата рэабілітацыі: 11 кастрычнiк 1989 г.
- Орган, які рэабілітаваў: ваенная пракуратура Беларускай вайсковай акругі
- Падставы рэабілітацыі: падпадае пад дзеянне артыкула 1 Указа Прэзідыума ВС СССР ад 16 студзеня 1989 г.
- Архіўная справа: 14888-с, УКДБ Гомельскай вобл. Нумар арыгiнальнай справы 1938 г.: 13930
- Крыніцы дадзеных: даведка аб рэабiлiтацыi Вiльтоўскага Б.М. № 827ж ад 31 лiпеня 1990 г., выдадзеная Ваеннай пракуратурай Беларускай ВА
Біяграфія[дадаць інфармацыю]
ВIЛЬТОЎСКI Бранiслаў нарадзiўся ў 1901 г. у сялянскай сям'i.
Каталiк.
Апроч Бранiслава ў сям'i былi дзецi: Анжэй, Юзэф, Вiнцэнт, Вацлаў, Уладыслаў, Вiкторыя (Вiкця), Гэлена, Веранiка, Мiхалiна (Мiхася).
Сям'я жыла ў вёсцы Начвiха Барысаўскага раёну, перад Першай сусветнай вайной перабралiся ў Хатаевiчы. Валодалi 7 га зямлi.
Жонка Бранiслава ― Юльяна Аляксееўна Вiльтоўская, у дзявоцтве Кастрыцкая.
Дачка Янiна, нарадзiлася ў 1937 г.
Пасля службы ў войску Бранiслаў Вiльтоўскi працаваў на крухмальным заводзе ў Плешчанiцах, з 1935 г. ― на крухмальным заводзе ў весцы Эрштэрмай Жлобiнскага раёну.
Жыў разам з жонкай i дачкой у службовай кватэры.
Бранiслаў Вiльтоўскi быў арыштаваны Жлобiнскiм раённым аддзелам НКУС БССР на падставе даносу аднаго з суседзяў. Утрымлiваўся ў Гомельскай турме НКУС. Абвiнавачваўся ў супрацоўнiцтве з польскай выведкай.
Асуджаны да ВМП асобай тройкай НКУС БССР. Расстраляны ў кастрычнiку 1938 г.
Месцы расстрэлу i пахавання дагэтуль невядомыя.
Вiльтоўскi Б.М. быў рэабiлiтаваны пасмяротна Ваеннай пракуратурай Беларускай ваеннай акругi ў кастрычнiку 1989 г.